wd wp Пошук:

Лаадыка IV

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Лаадыка. Лаадыка IV — эліністычная прынцэса і кіраўніца Селеўкідскай дзяржавы.

Біяграфія

Сям’я, юныя гады

Яе бацькамі былі кіраўнікі дзяржавы Селеўкідаў Антыёх III Вялікі і Лаадыка III[1]. Па бацькаўскай лініі яе дзедам і бабуляй былі Селеўк II Калінік і Лаадыка II, па матчынай — пантыйскі цар Мітрыдат II і яго жонка — селеўкідская прынцэса Лаадыка. Такім чынам, бацькі Лаадыкі былі стрыечнымі сваякамі[2].

Лаадыка нарадзілася і вырасла ў Селеўкідскай дзяржаве, і на востраве Дэлас захавалася прысвечаная ёй ганаровы надпіс[3].

Першы шлюб

У 196 годзе да н.э. старэйшы брат Лаадыкі Антыёх быў абвешчаны будучым кіраўніком бацькаўскага царства[4], і ў гэтым жа годзе яны ажаніліся. Гэта падзея стала першым шлюбам паміж братам і сястрой у гісторыі дынастыі[3]. Ад гэтага саюза нарадзілася дачка Ніса, якая стала жонкай пантыйскага кіраўніка Фарнака I[5].

Антыёх III прызначыў сваю дачку ў 193 годзе да н.э. галоўнай жрыцай дзяржаўнага культу, які быў прысвечаны яе памерлай маці Лаадыцы III і размешчаны ў Мідыі[3][5]. Але ў тым жа годзе памёр муж Лаадыкі IV, што стала вялікім горам для яго бацькі і ўсёй сям’і[3].

Другі шлюб

Антыёх III выдаў Лаадыку за сярэдняга брата Селеўка IV Філапатара[5], які стаў суправіцелем бацькі і яго спадчыннікам. Вынікам гэтага саюза стала нараджэнне трох дзяцей: Антыёха, Дэметрыя I Сатэра і Лаадыкі V[5].

У 187 годзе да н.э. памёр Антыёх III, і краіну ўзначалілі Селеўк і Лаадыка. Іх кіраванне доўжылася да 175 года да н.э., калі памёр Філапатар[5].

Незадоўга да смерці Селеўк змог вызваліць свайго брата Антыёха з рымскага палону, але замест яго яму прыйшлося адправіць туды Дэметрыя[6]

Трэці шлюб

Пасля гібелі Селеўка IV, Лаадыка выйшла замуж за малодшага брата Антыёха IV Эпіфана, які стаў рэгентам пры яе старэйшым сыне Антыёху. Але ў 170 годзе да н.э. дзіця было забіта па загадзе дзядзькі, які атрымаў у спадчыну прастол. Лаадыка нарадзіла свайму мужу двух дзяцей — Антыёха V і Лаадыку VI. Пасля гібелі Эпіфана краінай стаў кіраваць іх сын[5].

Смерць

Пасля гібелі Антыёха IV у 164 годзе да н.э., Лісій стаў рэгентам пры малалетнім сыне цара[7]. Але Эпіфан даручыў клопат аб сыне свайму «аднагодку» Філіпу, які прыбыў з Персіі на чале сваёй арміі[8]. Лісій разбіў Філіпа ў 163 годзе да н.э., і атрымаў падтрымку з Рыма за выкананне ўмоў Апамейскага міру.

Пасля гэтага рэгент расправіўся з Лаадыкай IV і яе старэйшай дачкой ад шлюбу з Эпіфанам — удавой цара Кападокіі[9].

Зноскі

  1. Laodice III Архівавана 30 ліпеня 2015.
  2. Antiochus II Theos Архівавана 30 жніўня 2009.
  3. 1 2 3 4 Grainger, A Seleukid prosopography and gazetteer p.48
  4. Antiochus III the Great Архівавана 14 мая 2011.
  5. 1 2 3 4 5 6 Laodice IV Архівавана 8 жніўня 2011.
  6. Апіян. Рымская гісторыя. Сірыйскія справы, 45
  7. Першая кніга Макавейская, Глава 6.
  8. Іосіф Флавій. Іўдзейскія старажытнасці, Кніга 12. Глава 6.
  9. Палібій. Усеагульная гісторыя, Кніга 31. Глава 17.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 200-я гады да н.э.
Катэгорыя·Кіраўнікі Азіі II стагоддзя да н.э.
Катэгорыя·Селеўкіды
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Памерлі ў II стагоддзі да н.э.