Кіяран Хайндс (англ.: Ciarán Hinds; нар. 9 лютага 1953, Белфаст, Паўночная Ірландыя) — ірландскі акцёр
, які пачаў сваю кар’еру ў 1976 годзе на сцэне The Citizens Theatre ў Глазга. Удзельнік тэатральнага праекта Пітэра Брука, інтэрпрэтуючы эпас «Махабхарата» (у ролі Ашватхама).
Сярод яго найбольш вядомых работ у кіно — «Довады розуму», «Джэйн Эйр», «Лара Крофт Раскрадальніца магільняў: Зыбка жыцця», «Здань Оперы», «Мюнхен», «Белфаст». На тэлебачанні — роля Гая Юлія Цэзара ў серыяле «Рым» (HBO).