wd wp Пошук:

Кітайская ружа

Кітайская ружа[3] (Hibiscus rosa-sinensis) — адзін з відаў роду Гібіскус. Расліна ўяўляе сабой вечназялёны хмызняк вышынёй да 3 м з бліскучымі гладкімі цёмна-зялёным лісцінамі і кветкамі ў дыяметры да 16 см.

Радзіма кітайскай ружы — поўдзень Кітая і поўнач Індакітая, аднак, яна была паспяхова інтрадуцыравана ў іншыя вобласці з трапічным і субтрапічным кліматам. Акрамя таго, кітайская ружа шырока ўжываецца ў садоўніцтве як дэкаратыўная расліна, выведзены новыя гатункі, з кветкамі розных адценняў і памераў. У натуральных умовах квітнее з сакавіка па кастрычнік. Кітайская ружа патрабавальная да тэмператур (узімку не ніжэй за +12 ° С, улетку — вышэй 25 ° C).

Выявы

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Кітайская ружа у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.311

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мальвавыя
Катэгорыя·Дэкаратыўныя кусты
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Пакаёвыя расліны
Катэгорыя·Флора Азіі