wd wp Пошук:

Кітаецэнтрызм

Схема Паднябеснай і кітаецэнтрычнага свету. У цэнтры — Імператар (天子, «Сын Неба»), за ім — прыдворныя (内臣, «унутраныя слугі») і рэгіянальныя чыноўнікі (外臣, «знешнія слугі»). Пасля іх — акультураныя варвары (朝貢国, «краіны-даннікі»), за якімі ідуць «дзікія варвары» бакоў свету: усходнія (東夷), заходнія (西戎), паўднёвыя (南蠻) і паўночныя (北狄). За імі распасціраецца зона, недасяжная для культрэгерскай місіі кітайцаў (化外之地, «землі па-за асветніцкім уплывам»).

Кітаецэнтрызм (кіт.: 中国中心主义) — светапоглядная сістэма ва Усходняй Азіі, паводле якой у цэлым свеце, напоўненым «варварамі», толькі Кітай з’яўляецца цэнтрам цывілізацыі, культуры і філасофіі, а таксама галоўным асветнікам «варварскіх» народаў. Гэта сістэма абгрунтоўвала вядучую ролю Кітая ў рэгіёне і свеце на працягу 2 апошніх тысячагоддзяў.

Асновы кітаецэнтрычнага светапогляду былі закладзены ў канцы дынастыі Чжоу і канчаткова аформіліся ў эпоху дынастыі Хань. Яны былі цесна звязаны з канфуцыянствам і канцэпцыяй Паднябеснай. Першапачатковы этнацэнтрычны характар кітаецэнтрызму змяніўся імперскім, пасля заваявання Кітая манголамі і стварэння дынастыі Юань.

Суседнія «варварскія» народы і дзяржавы капіравалі кітаецэнтрызм, стварыўшы ўласныя мікра-кітаецэнтрычныя сістэмы (小中華思想) у Карэі, Японіі і В’етнаме. Водгаласам кітаецэнтрызму была сістэма ярлыкоў на Русі, укаранёная Залатой Ардой.

Кітаецэнтрычная сістэма была асновай міжнародных адносін ва Усходняй Азіі да сярэдзіны 19 стагоддзя. Да яе развалу прывялі дзяржавы Захаду, якія пачалі каланізацыю Азіі і прыўнеслі ў Кітай канцэпцыі і тэхналогіі, якія развіліся ў Еўропе Новага часу.

Гл. таксама

Крыніцы і літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Міжнародныя адносіны
Катэгорыя·Усходняя Азія
Катэгорыя·Кітай
Катэгорыя·Этнацэнтрызм