wd wp Пошук:

Кітайскі свет

Кітайскі свет

Кітайскі свет (у англасаксонскай традыцыі сінасфера, sinosphere) — кітайская культурная сфера як сукупнасць тых краін Усходняй Азіі, чыя культура і пісьмо фармаваліся пад уплывам кітайскіх (ханскіх) узораў. Для краін кітайскай культурнай сферы (у адрозненне, скажам, ад краін індыйскай культурнай сферы) характэрна выкарыстанне розных варыянтаў іерогліфічнага пісьма. Да ліку краін кітайскага свету адносяць Унутраны КітайТайванем), Карэю, Японію, В’етнам, часам таксама Сінгапур і Малайзію. Ля вытокаў паняцця стаяў амерыканскі мовазнавец Джэймс Мэтысаф.

Развіццё сінасферы адбывалася пад уплывам не толькі Кітая, але і суседніх дзяржаўных утварэнняў. Важным перыядам у яе развіцці стала дынастыя Тан, калі кітайская дзяржава ўпершыню апынулася акружана суседскімі краінамі з блізкім узроўнем цывілізацыі (Наньчжаа, карэйскія царствы і інш).

Гл. таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Геапалітыка
Катэгорыя·Кітай