wd wp Пошук:

Кітагава Утамара

Утамара. «Кляновае лісце» («Каё») з серыі «Кветкі ў Эда» (каля 1800)

Кітагава Утамара (1753, Кавагоэ, Японія — 1806) — японскі майстар каляровага дрэварыту і жывапісец, адзін з найзначнейшых прадстаўнікоў укіё-э.

Працаваў у Эда.

Творчую дзейнасць пачаў з твораў характару натуральных штудый (альбом «Кніга насякомых», 1788), пасля звярнуўся да тэмы «бідын-га» (выявы прыгажунь). Плаўнай, цякучай лініяй вытанчана ствараў вобразы прыгажунь пагрудна або па пояс на лістах вялікага фармату з прымяненнем слюдзянога парашку, што надавала эфект серабрыстага мігатлівага фону (серыя «Вялікія галовы», 1790; «Дзесяць жаночых характараў», пачатак 1790-х). Адметныя рысамі ідэалізацыі, вобразы жанчын разам з тым не пазбаўлены жыццёвай верагоднасці, што асабліва выявілася ў кампазіцыях на тэмы паўсядзённай працы (серыя «Жанчыны за шыццём», 1790-я).

Зноскі

  1. 1 2 Kotobank朝日新聞, 2009.
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Kitagawa Utamaro
  4. 1754-1806 // NMVW-collection website Праверана 16 студзеня 2020.
  5. Utamaro // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  6. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  7. 1 2 Japans // NMVW-collection website Праверана 16 студзеня 2020.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Эда
Катэгорыя·Пахаваныя ў Токіа
Катэгорыя·Памерлі ў Эда
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1754 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў прэфектуры Сайтама
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1753 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1806 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Мастакі Японіі
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Памерлі 31 кастрычніка