wd wp Пошук:

Кісялёвабудскі сельсавет

Кісялёвабу́дскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Кісялёва Буда.

Геаграфія

Сельсавет размешчаны на паўночным усходзе раёна, мяжуе з Гусаркаўскім, Дамамерыцкім, Мілаславіцкім сельсаветамі Клімавіцкага раёна, Шумяцкім раёнам Смаленскай вобласці Расійскай Федэрацыі.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Кісялёвабудскі (Кісялёвабудзянскі) сельсавет у складзе Мілаславіцкага раёна Калінінскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Магілёўскай акругі. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Клімавіцкага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Клімавіцкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў склад сельсавета ўваходзілі наступныя населеныя пункты: Кісялёва Буда, Красоўка, Новы Дзедзін, Новыя Пранічкі, Нязнань, Стары Дзедзін, Старыя Пранічкі, станцыя Шасцёраўка. 11 красавіка 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Хатовіжскага сельсавета (2 населеныя пункты: Куляшоўка і Роськаў)[1]. У 1965 годзе ў склад сельсавета з Мілаславіцкага сельсавета перададзены 8 населеных пунктаў (Звянчатка, Іванаўск, Кавалёўка 1-я, Кавалёўка 2-я, Папаратка, Сялец, Фёдараўка, Шасцёраўка)[2]. 23 верасня 2011 года скасавана вёска Фёдараўка[3].

Склад

У склад сельсавета ўваходзіць 17 населеных пунктаў (2013 г.):

Населены пункт Статус Насельніцтва Гаспадаркі
Вялікі Мохпасёлак193100
Завідаўкавёска86
Звянчаткааграгарадок398150
Іванаўсквёска1911
Кавалёўкавёска2824
Кісялёва Будавёска21793
Красоўкавёска1512
Куляшоўкавёска55
Новы Дзедзінвёска3120
Новыя Пранічківёска106
Нязнаньвёска1513
Папараткавёска129
Роськаўвёска3518
Стары Дзедзінвёска16769
Старыя Пранічківёска2313
Сялецвёска2612
Шасцёраўкавёска11
Крыніца: Клімавіцкі райвыканкам[4]

Скасаваныя населеныя пункты на тэрыторыі сельсавета:

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1333 чалавекі[5], з іх 95,8 % — беларусы, 3,5 % — рускія, 0,4 % — украінцы[6].
Станам на 1 студзеня 2013 года у Кісялёвабудскім сельсавеце пражываў 1301 чалавек, на 1 студзеня 2021 года — 998 чалавек.

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
  2. Рашэнні выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня і 5 лютага 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).
  3. Решение Климовичского районного Совета депутатов от 23 сентября 2011 г. № 14-9 Об упразднении сельского населенного пункта Федоровка Киселево-Будского сельсовета
  4. Киселёво-Будский сельский Совет
  5. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Мілаславіцкага раёна
Катэгорыя·Кісялёвабудскі сельсавет
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе