wd wp Пошук:

Кіслічныя

Кіслічныя[3] (Oxalidaceae) — сямейства кветкавых раслін.

Апісанне

Гэта шматгадовыя, іншы раз аднагадовыя травы, рэдка драўнінныя расліны з чарговымі, звычайна складанымі чаранковымі лістамі, большай часткай без прылісткаў. Кветкі двухполыя, актынаморфныя, з 5 пяцічленных кругоў. Чашачка захоўваецца пры пладах. Пялёсткі свабодныя, іншы раз некалькі зрослыя ў аснове. Тычынак, як правіла, 10 (іншы раз 5 з іх пераўтвораны ў стамінодыі), у двух кругах. Тычынкавыя ніці ўнізе зрослыя. 5 пладалісцікаў зрастаюцца ніжнімі часткамі, утвараюць пяцігняздовую верхнюю завязь з некалькімі, двума ці адным семязачаткам у кожным гняздзе. Верхнія часткі пладалісцікаў застаюцца свабоднымі, 5 стылодыяў з галоўчатымі рыльцамі. Плады — каробачкі, рэдка ягады.

Роды

Лісце кісліцы звычайнай (Oxalis acetosella)

Сямейства складаецца з пяці родаў[4]:

У квадратных дужках паказаны нумар персанальнай старонкі роду на сайце Germplasm Resources Information Network.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 146. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Паводле сайта GRIN (гл. раздзел Спасылкі).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кіслічныя
Катэгорыя·Сямействы раслін
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання