wd wp Пошук:

Кірыл Рыгоравіч Вількот

Кірыл Рыгоравіч Вількот (1 мая 1914, в. Клыні, Куранецкая воласць, Вілейскі павет, Віленская губерня — 5 сакавіка 2000, г. Рэчыца, Гомельская вобласць) — брыгадзір экскаватаршчыкаў, Герой Сацыялістычнай Працы (1961).

Біяграфія

З дзяцінства працаваў парабкам і быў непісьменным. Увосень 1930 годзе перайшоў на тэрыторыю Савецкай Беларусі, дзе ў той час жылі і працавалі двое яго старэйшых братоў. У БССР скончыў курсы па ліквідацыі непісьменнасці і Гомельскія курсы трактарыстаў, працаваў у адным з саўгасаў Мінскай вобласці. У 1937 годзе разам з братамі быў рэпрэсаваны, адбываў пакаранне на залатых капальнях Магаданскай вобласці (рэабілітаваны ў 1956 годзе).

У 1942 годзе скончыў курсы экскаватаршчыкаў, працаваў машыністам кар’ернага экскаватара. У 1950 годзе ўзначаліў брыгаду экскаватаршчыкаў, якая ў 1956 годзе выпрацавала больш за 200 тыс. кубаметраў грунту. Пастаянна ўдасканальваў метады работы, перадаваў свой вопыт іншым машыністам. Свае напрацоўкі надрукаваў у брашуры «Мой опыт работы на экскаваторе» (Магадан, 1956).

У чэрвені 1961 года стаў Героем Сацыялістычнай Працы. У 1963 годзе пераехаў у Пермскую вобласць, працаваў брыгадзірам экскаватаршчыкаў СМУ-1 трэста «Спецбуд».

Пасля выхаду на заслужаны адпачынак вярнуўся ў Беларусь, жыў у Рэчыцы.

Узнагароды

Быў узнагароджаны ордэнам Леніна (1961), медалём «За працоўную доблесць» (1960), выбіраўся дэлегатам XXII з’езда КПСС, дэлегатам XIII з’езда прафсаюзаў СССР.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Памерлі 5 сакавіка
Катэгорыя·Дэлегаты XXII з’езда КПСС
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Рэабілітаваныя ў СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вязні ГУЛАГа
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1914 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 мая
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 2000 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вілейскім раёне