wd wp Пошук:

Кірыл Алегавіч Кірыленка

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Кірыл Кірыленка (нар. 8 кастрычніка 2000, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца румынскага клуба «Брашоў».

Клубная кар’ера

Выхаванец школы футбольнага клуба «Мінск». У канцы 2016 года стаў выступаць за дубль клуба, у трох матчах забіў два гола.

Да сезона 2017 рыхтаваўся з асноўнай камандай «Мінска». У сакавіку 2017 года, перад самым пачаткам чэмпіянату, стала вядома аб цікавасці да Кірыленкі з боку брэсцкага «Дынама». 2 красавіка 2017 года было абвешчана аб пераходзе маладога нападніка ў склад брэстчан[3]. 30 красавіка таго ж года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену на 79-й хвіліне ў матчы з мазырскай «Славіяй» (3:1). У асноўным у сезоне 2017 выступаў за дубль «Дынама», за галоўную каманду правёў 5 матчаў у чэмпіянаце Беларусі і 1 у Кубку. Канец сезона 2017 прапусціў з-за траўмы. У першай палове сезона 2018 прыцягваўся да асноўнай каманды, дзе часам выхадзіў на замену, аднак са жніўня стаў гуляць толькі за дубль.

У студзені 2019 года па пагадненні бакоў пакінуў брэсцкае «Дынама»[4]. У лютым 2019 года знаходзіўся на праглядзе ў «Зеніце-2», аднак у выніку ў сакавіку далучыўся да барысаўскага БАТЭ[5], дзе выступаў за дубль.

У ліпені 2019 года пасля прагляду падпісаў трохгадовы кантракт з львоўскімі «Карпатамі»[6]. Гуляў пераважна ў моладзевай камандзе, правёў некалькі матчаў у Прэм’ер-лізе. У чэрвені 2020 года па пагадненні бакоў пакінуў «Карпаты»[7].

У ліпені 2020 года стаў іграком данецкага «Алімпіка», падпісаўшы трохгадовы кантракт[8]. На полі з’яўляўся рэдка, толькі двойчы выйшаў на замену ў Прэм’ер-лізе. У студзені 2021 года кантракт з «Алімпікам» быў разарваны[9]. Неўзабаве стаў трэніравацца з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ» і ў лютым афіцыйна стаў іграком каманды[10]. Замацаваўся ў складзе, чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену.

У жніўні 2022 года перайшоў у румынскі «Брашоў»[11].

Міжнародная кар’ера

У 2016—2017 гадах выступаў за юнацкую зборную Беларусі ў кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы. У студзені 2017 года з трыма галамі стаў найлепшым бамбардзірам на міжнародным юнацкім турніры «Кубак Развіцця», што праходзіў у Мінску.

У кастрычніку 2017 года і кастрычніку 2018 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі ў адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

10 верасня 2019 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме адборачнага матча чэмпіянату Еўропы супраць Партугаліі (0:2).

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2016дубльМінскБеларусь32
2017Д1ДынамаБеларусь50
2018Д1ДынамаБеларусь60
2019 (1)дубльБАТЭБеларусь154
2019/20Д1КарпатыУкраіна40
2020/21 (1)Д1АлімпікУкраіна20
2021Д1Тарпеда-БелАЗБеларусь211
2022 (1)Д1Тарпеда-БелАЗБеларусь110

Зноскі

  1. Kirill Kirilenko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Kirill Kirilenko // FBref.com
  3. Футбол. Кирилл Кириленко подписал контракт с брестским “Динамо”
  4. Брестское “Динамо” рассталось с Кириленко
  5. Форвард брестского “Динамо” перешел в БАТЭ
  6. Кирилл Кириленко перешел в “Карпаты”
  7. Кириленко покинул “Карпаты”
  8. Кириленко стал игроком “Олимпика”
  9. “Олимпик” расторг контракт с Кириленко
  10. Кириленко стал игроком “Торпедо-БелАЗ”
  11. “Торпедо-БелАЗ” подтвердило переход Кириленко в “Брашов”

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Брашоў
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Брэст
Катэгорыя·Ігракі ФК Алімпік Данецк
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
Катэгорыя·Ігракі ФК БАТЭ
Катэгорыя·Ігракі ФК Мінск
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Карпаты Львоў
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 2000 годзе
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы