wd wp Пошук:

Кэці Бэйтс

Кэці Бэйтс (англ.: Kathy Bates, нар. 28 чэрвеня 1948) — амерыканская актрыса і рэжысёр.

Біяграфія

Кэтлін Дойл Бэйтс нарадзілася ў Мемфісе, штат Тэнесі. Яна атрымала вышэйшую адукацыю ў Паўднёвым метадычным універсітэце ў Даласе, а таксама была главой жаночага таварыства «Альфа, Дэльта, Пі». Бэйтс дэбютавала ў кіно ў 1971 годзе. З 1973 года працавала ў тэатры, атрымаўшы некаторую вядомасць толькі пасля ролі ў спектаклі «Злачынства сэрца» ў 1978 годзе. У 80-х гадах яна актыўна ўдзельнічала ў брадвейскіх пастаноўках, шмат здымалася на тэлебачанні, а ў кіно была занята ў другарадных ролях. Да Бэйтс прыйшла слава пасля фільма «Мізеры», за які яна атрымала «Оскара». У тым жа годзе яна знялася ў фільме «Смажаныя зялёныя памідоры», за які яна была намінавана на «Залаты глобус». У 1994 яна сыграла невялікую ролю ў фільме «Норт», за якую яна была намінавана на анты-прэмію «Залатая маліна» за горшую жаночую ролю другога плана.

Бэйтс таксама некалькі разоў была намінавана на «Эмі», аднак ніколі не перамагала. У 2003 у яе была роля другога плана ў серыяле «Кліент заўсёды мёртвы». Яна таксама знялася ў некалькіх фільмах канала «Lifetime». Пачынаючы з дзевяностых гадоў, Бэйтс таксама працавала як рэжысёр. Яна зрэжысавала эпізоды такіх серыялаў як «Забойны аддзел», «Паліцыя Нью-Ёрка», «Турма Оз», «Кліент заўсёды мёртвы» і «Эвервуд». У 2008 годзе ў яе была малая роля ў фільме «Дарога змен».

У наш час Бэйтс іграе сваю першую галоўную ролю на тэлебачанні ў серыяле «Закон Гэры».

У 1991 годзе яна выйшла замуж за акцёра Тоні Кампізі, з якім пражыла да гэтага 12 гадоў у грамадзянскім шлюбе. У 1997 годзе яны развяліся.

Фільмаграфія

Год Беларуская назва Арыгінальная назва Роля
1971
ф Адрыў Taking OffAudition Singer: 'Even the Horses Had Wings'
1978
ф Злачынствы сэрца Арыгінальная назва невядомая
1978
ф Выпраўленчы тэрмін Straight TimeСелма Дарын
1982
ф Прыходзь да мяне на сустрэчу, Джымі Дын, Джымі Дын Come Back to the Five and Dime, Jimmy Dean, Jimmy DeanСтэла Мэй
1983
ф Начная маці Арыгінальная назва невядомая
1986
ф На наступную раніцу Арыгінальная назва невядомая
1988
ф Артур 2: На мелі Arthur 2: On the Rocksмісіс Кэнбі
1988
ф Калі я быў вампірам My Best Friend Is a VampireХелен Блэйк
1989
ф Men Don't LeaveЛіза Коўлман
1989
ф Высокія стаўкі Арыгінальная назва невядомая
1990
ф Закусачная «Белы палац» Арыгінальная назва невядомая
1990
ф Дзік Трэйсі Dick Tracyмісіс Грын
1990
ф Мізеры MiseryЭні Уілкс
1991
ф Смажаныя зялёныя памідоры Fried Green TomatoesЭвялін Каўч
1991
ф Цені і смуга Shadows and FogProstitute
1991
ф Гульні ў палях Госпада At Play in the Fields of the LordHazel Quarrier
1992
ф Прэлюдыя да пацалунка Prelude to a KissЛі Бліер
1992
ф Другое дыханне Used PeopleБібі Берман
1992
ф Закладнікі Hostages Пегі Сэй
1992
ф Некалькі добрых хлопцаў Арыгінальная назва невядомая
1993
ф Наш уласны дом A Home of Our OwnФренсіс Лейсі
1994
ф Норт NorthAlaskan Mom
1994
ф Праклён галоднага класа Curse of the Starving ClassЭла Тэйт
1995
ф Ангус Арыгінальная назва невядомая
1995
ф Далорэс Клэйбарн Dolores ClaiborneДалорэс Клэйбарн
1996
ф Паўночная змена Late Shift, TheХелен
1996
ф Вайна ў доме Арыгінальная назва невядомая
1996
ф Чартоўкі Diaboliqueдэтэктыў Шырлі Вогал
1997
ф Тытанік TitanicМолі Браўн
1997
ф Знесены морам Swept from the SeaМіс Суофер
1998
ф Мамчын сыночак Waterboy, TheХелен Бучэр
1998
ф Асноўныя колеры Primary ColorsЛібі Холдэн
1999сЭніAnnieміс Агата Ханіган
2000
ф Бруна BrunoMother Superior
2001
ф Пацучыныя скачкі Арыгінальная назва невядомая
2001
ф Амерыканскія героі American OutlawsМа Джэймс
2002
ф Пра Шміта About SchmidtРоберта Хертзел
2002
ф Станцуем, крошка! Арыгінальная назва невядомая
2002
ф З каханнем, Лайза Love LizaМэры Эн Бэнкхед (цешча героя)
2002
ф Страказа Dragonflyмісіс Беймант
2002
ф Хто забіў Віктара Фокса? Unconditional LoveГрэйс Біслі
2003
ф Чамаданы Тульса Люпера Арыгінальная назва невядомая
2004
ф Вакол свету за 80 дзён Around the World in 80 DaysКаралева Вікторыя
2004
ф Мост караля Людовіка Святога Bridge of San Luis Rey, TheМаркіза
2004
ф Маленькая чорная кніжка Little Black BookКіпі Кан
2005
ф Ходзяць чуткі Rumor Has ItМімі
20032005сКліент заўсёды мёртвыSix Feet UnderБецін
2006
ф Павуцінне Шарлоты Charlotte's WebБітсі
2006
ф Каханне і іншыя непрыемнасці Failure to LaunchСью
2006
ф Дзіўныя сваякі Relative StrangersАгнэсаў Маньюр
2007
ф Бі Муві: Мядовая змова Bee MovieДжанет Бенсан
2007
ф Фрэд Клаус, брат Санты Fred Clausмаці Клауса
2007
ф Залаты компас Golden Compass, TheХэстэр
2007
ф P.S. Я кахаю цябе P.S. I Love YouПатрыша Роўлі
2008
ф Дзень, калі Зямля спынілася The Day the Earth Stood StillМіністр абароны ЗША
2008
ф Асабістае Personal EffectsГлорыя
2008
ф Дарога змен Revolutionary Roadмісіс Хелен Гівінгс
2009
ф Нябачны бок Blind Side, Theміс Сью
2009сАліса ў Cтране цудаўAliceКаралева Чырваў
2010
ф Дзень Святога Валянціна Valentine's DayСюзан
2010
ф Шэры CheriMadame Peloux
20102011сОфісOffice, TheДжо Бенет
20102011сЗакон ГэрыHarry's LawГэрыэт Корн
2011
ф Поўнач у Парыжы Midnight in ParisГертруда Стайн

Зноскі

  1. Former StudentsWilliam Esper Studio. Праверана 5 лютага 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Оскар» за «Найлепшую жаночую ролю»
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Гільдыі кінаакцёраў ЗША
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Спадарожнік»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мемфісе
Катэгорыя·Актрысы ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1948 годзе
Катэгорыя·Актрысы паводле алфавіта
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Оскар»
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 чэрвеня
Катэгорыя·Фільмаграфія да дапрацоўкі
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Залаты глобус»