wd wp Пошук:

Кэтрын Хейгл

Кэтрын Мэры Хейгл (англ.: Katherine Marie Heigl; нар. 24 лістапада 1978, Вашынгтон, ЗША) — амерыканская актрыса і прадзюсар, найбольш вядомая па ролі Ізі Стывенс і тэлесерыяле «Анатомія жарсці», а таксама па галоўных ролях у кінафільмах «Трошкі цяжарная» (2007), «27 вяселляў» (2008), «Голая праўда» (2009), «Кілеры» (2010) і «Жыццё, як яно ёсць» (2010).

Хейгл пачала сваю кар’еру ў падлеткавым узросце ў якасці мадэлі ў агенцтве Вільгельміны, а пасля прысвяціла сябе прафесіі актрысы. Яе дэбют адбыўся ў 1992 годзе з невялікай ролі ў фільме «Той самай ноччу». Праз два гады яна сыграла сваю першую ролю ў поўнаметражным кіно, у фільме «Мой бацька — герой», а з 1999 па 2001 год дасягнула больш шырокай вядомасці па ролі Ізабель Эванс у тэлесерыяле «Горад прыходняў». Яе прарывам стала роля Ізі Стывенс у тэлесерыяле «Анатомія жарсці», які прынёс ёй прэмію «Эмі» у катэгорыі «Лепшая актрыса другога плана ў драматычным серыяле» ў 2007 годзе. Пасля поспеху фільма «Крыху цяжарная» ў 2007 годзе, яна дасягнула статусу адной з самых запатрабаваных і высокааплачваемых акторак Галівуда.

Асабістае жыццё

Хэйгл нарадзілася ў Вашынгтоне, акруга Калумбія. У яе ёсць сястра, якую бацькі ўдачарылі за некалькі год да яе нараджэння.

Зноскі

  1. Katherine Heigl // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Katherine Heigl // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #135585651 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. (unspecified title) Праверана 4 сакавіка 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Карыстальнікі Facebook
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Актрысы паводле алфавіта
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Гільдыі кінаакцёраў ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1978 годзе
Катэгорыя·Прадзюсары паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 лістапада
Катэгорыя·Прадзюсары ЗША
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Эмі»
Катэгорыя·Актрысы ЗША
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вашынгтоне
Катэгорыя·Карыстальнікі Twitter