wd wp Пошук:

Кэр-Паравель

Каір-Паравель (Кэр-Параваль, Кэйр-Паравел і інш. — розныя транслітарацыі англ.: Cair Paravel ад вал.: caer — «замак», англ.: paravail — «меншы», «ніжні» або «ўнізе», тут — «пад Асланам») — выдуманы замак з свету Нарніі, рэзідэнцыя каралёў Нарніі.

Уяўляў сабой велізарны замак, размешчаны на невысокай гары, у вусце Вялікай ракі. Яго стваральнік у кнігах не згадваецца.

У гэтым замку былі размешчаныя чатыры трона, якія, паводле прароцтва, павінны былі заняць два сына Адама і дзве дачкі Евы, якімі апынуліся Пітэр, Сьюзен, Люсі і Эдмунд Пэвэнсі. Кэр-Параваль таксама з’яўляецца сталіцай Нарніі.

Пасля ўварвання тельмарынаў пад правадырствам Каспіяна Заваёўніка ў Нарнію і Вялікай Бітвы, сталіца была перанесена. Каір-Паравель быў разбураны часам і ператварыўся ў руіны.

У часы праўлення Пітэра, Сьюзен, Эдмунда і Люсі замак размяшчаўся на беразе, аднак да часу праўлення Каспіяна X апынуўся адрэзаным ад сушы.

Менавіта тут чацвёра дзяцей Пэвэнсі вярнуліся ў Нарнію, хоць ім і спатрэбіўся час, каб зразумець, дзе яны.

У кнізе «Сярэбраны фатэль» сказана, што Каспіян X аднавіў замак да канца яго кіравання.

Падчас «Апошняй бітвы» Кэр-Паравель акружаны горадам. У канчатковым рахунку быў разрабаваны Тысрокам. Пасля Пэвэнсі бачаць яго ў адроджанай Нарніі.

У культуры

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Геаграфія Нарніі
Катэгорыя·Выдуманыя замкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты