wd wp Пошук:

Кшыштаф Камэда

Кшы́штаф Камэ́да (Krzysztof Komeda, сапраўднае прозвішча Trzciński, 27 красавіка 1931, Познань — 23 красавіка 1969, Варшава) — польскі піяніст і кампазітар, які лічыцца родапачынальнікам нацыянальнай школы джаза. Напісаў музыку да 70 фільмаў.

Біяграфія

Помнік Камэду ў Познані

Па адукацыі — оталарынголаг. Першая вядомасць да яго прыйшла на Першым джазавым фестывалі ў Сопаце ў 1956 годзе.

У 1956-1962 гадах паспяхова ўдзельнічаў у музычных фестывалях у Маскве, Грэноблі і Парыжы. Сапраўдны поспех яму прынёс альбом Astigmatic (1965) і музыка, напісаная да фільмаў Рамана Паланскі, — «Нож у вадзе», «Тупік», «Танец вампіраў».

Іншыя працы — Перапынены палёт (1964).

З 1968 года жыў у Лос-Анджэлесе, дзе пісаў музыку да фільмаў «Дзіця Размары» Рамана Паланскі і «Бунт»(англ.) бел. База Куліка. У снежні таго ж года, вяртаючыся дмаоў у кампаніі пісьменніка Марака Хласкі ў стане алкагольнага ап’янення, ён быў выпадкова спіхнуты ўніз па схіле, зваліўся, атрымаў цяжкае страсенне мозгу і неўзабаве трапіў у кому. Быў аперыраваны ў Варшаве, але памёр.

Памяць

У Слупску штогод праводзіцца фестываль джазавых кампазітараў памяці Кшыштафа Камэды.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #129251534 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1931 годзе
Катэгорыя·Кінакампазітары Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1969 годзе
Катэгорыя·Кампазітары паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Варшаве
Катэгорыя·Пахаваныя на Паванзкоўскіх могілках
Катэгорыя·Памерлі 23 красавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кампазітары Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Піяністы Польшчы
Катэгорыя·Джазмены Польшчы
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 красавіка
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Познані
Катэгорыя·Піяністы паводле алфавіта