Ку́хчыцы[1] (трансліт.: Kuchčycy, руск.: Кухчицы) — аграгарадок у Клецкім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр Кухчыцкага сельсавета. Месціцца за 7 км на паўднёвы захад ад Клецка, за 134 км ад Мінска[2], каля аўтамабільнай дарогі Р12[3].