Кусто́ўка[1] (трансліт.: Kustoŭka, руск.: Кустовка) — вёска ў Горацкім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Саўскага сельсавета.
Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Рудкаўшчынскага сельсавета[2].
Згадваецца ў 1643 як слабада Кусткі ў Казловіцкім войтаўстве Шклоўскай воласці ў Аршанскім павеце ВКЛ[3].