wd wp Пошук:

Рудкаўшчынскі сельсавет

Ру́дкаўшчынскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Горацкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Рудкаўшчына.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Аршанскага раёна Аршанскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Аршанскім раёне БССР. З 5 красавіка 1935 года ў складзе Горацкага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 20 лістапада 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Саўскага сельсавета[1].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 594 чалавекі[2], з іх 94,9 % — беларусы, 3,9 % — рускія, 0,5 % — украінцы[3].

Склад

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 6 населеных пунктаў: агарагарадок Рудкаўшчына, вёскі Валаўцы, Ермалоўка, Казлы, Кустоўка і Хамянічы.

Інфраструктура

Праз сельсавет праходзіла рэспубліканская аўтадарога Крычаў — Орша — Лепель Р15.

Зноскі

  1. Решение Могилёвского областного совета депутатов №23-1 от 20 ноября 2013 г. Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
  2. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Горацкага раёна
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Аршанскага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе