wd wp Пошук:

Курт Хорст Шлосар

Курт Хорст Шлосар (в.-луж.: Kurt Horst Šlosar, ням.: Horst Schlossar; 23 верасня 1903, Дрэздэн, Германія10 сакавіка 1964, Дрэздэн, Германская Дэмакратычная Рэспубліка) — сербалужыцкі мастак і графік.

Біяграфія

Нарадзіўся 23 верасня 1903 года ў Дрэздэне ў сям’і чэшскага мастака Густава Шлосара (1871-1961) і лужычанкі Ліны Швабіц (1877-1951) з вёскі Дзельна-Кісліца каля горада Бенадзіцы. З 1910 года па 1918 год навучаўся ў сербалужыцкай народнай школе ў Дрэздэне. Пасля школы працаваў вучнем мастака на фарфоравай фабрыцы. У 1923 годзе атрымаў нямецкае грамадзянства. Працаваў мастаком на фарфоры на фабрыцы ў ваколіцах Будапешта. З 1927 па 1937 год навучаўся ў Дрэздэне ў Акадэміі выяўленчых мастацтваў пад кіраўніцтвам мастака-экспрэсіяніста Ота Дзікса. Нягледзячы на прыналежнасць да нацыянальнай славянскай меншасці, выстаўляў свае карціны на выставах падчас нацысцкага рэжыму да 1943 года, калі быў прызваны ў армію. Большасць даваенных работ Курта Шлосара згарэлі ў час бамбардзіроўкі Дрэздэна ў лютым 1945 года. Пасля вайны знаходзіўся да 30 мая 1945 года ў лагеры для ваеннапалонных у амерыканскай зоне акупацыі ў Аўстрыі. Пасля вяртання ў Лужыцу працягнуў пісаць карціны. У 1946 годзе заснаваў у Радвары Сербалужыцкую школу мастацтваў. З 1949 года быў старшынёй заснаванага ў 1948 годзе Таварыства сербалужыцкіх мастакоў. Атрымаўшы ад гэтага таварыства стыпендыю, напісаў некалькі карцін, прысвечаных вёсцы Слепа. У апошнія гады свайго жыцця пісаў карціны, прысвечаныя індустрыялізацыі ГДР і Народнай арміі ГДР.

Узнагароды

Літаратура

M. Nowak-Njechorński. Nekrolog // Rozhlad. — 1964. — Апрель. — С. 126 - 127.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Памерлі 10 сакавіка
Катэгорыя·Мастакі Германіі
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі імя Якуба Чышынскага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дрэздэне
Катэгорыя·Памерлі ў 1964 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Мастакі ГДР
Катэгорыя·Памерлі ў Дрэздэне
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1903 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў