wd wp Пошук:

Курт Вейль

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вейль. Курт Вейль, Вайль (ням.: Kurt Julian Weill; 2 сакавіка 1900, Дэсау — 3 красавіка 1950, Нью-Ёрк) — нямецкі кампазітар і дырыжор.

Біяграфія

Кампазіцыі вучыўся ў Э. Хумпердынка, Ф. Бузоні. У 1919-20 ажыццяўляў оперныя пастаноўкі як дырыжор і рэжысёр у Дэсаў і Людэншэйдзе. Сусветную вядомасць атрымала сатырычная «Трохграшовая опера» (мадэрнізаваная версія «Оперы жабракоў» Дж. Гея і Дж. Пепуша з вершамі Б. Брэхта, 1928); з яе пачалося супрацоўніцтва В. з Брэхтам, да п’ес якога Вейль пісаў устаўныя нумары — песенькі і балады, затым оперы на яго лібрэта («Шчаслівы канец», 1929; “Чалавек, заўсёды казаў “так “”, «Узвышэнне і падзенне горада Махагоні», 1930; балет са спевамі «Сем смяротных грахоў», 1933) і многія інш.

У 1933 эміграваў у Францыю, жыў у Англіі, з 1935 — у ЗША, працаваў для брадвейскіх тэатраў (Нью-Ёрк), пісаў мюзіклы, імкнуўся ўнесці ў гэты жанр сацыяльна-крытычны змест (народная опера «Вулічная сцэна», 1947, опера «Страчаны ў зорках», 1949, і інш.)

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Kurt Weill // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118630202 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. http://ibdb.com/person.php?id=7112
  5. http://www.britannica.com/EBchecked/topic/639002/Kurt-Weill
  6. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118630202 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  7. http://www.songwritershalloffame.org/exhibits/C78
  8. Find a Grave — 1995.
  9. http://www.tv.com/m/shows/american-horror-story/bullseye-3053970/trivia/
  10. http://www.nytimes.com/1994/01/31/arts/review-opera-kurt-weill-goes-back-to-the-hood-in-a-near-forgotten-street-scene.html
Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 сакавіка
Катэгорыя·Дырыжоры Германіі
Катэгорыя·Кампазітары Германіі
Катэгорыя·Выпускнікі Берлінскага ўніверсітэта мастацтваў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Кампазітары XX стагоддзя
Катэгорыя·Узнагароджаныя Нацыянальным медалём навукі ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Памерлі ў 1950 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1900 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Нью-Ёрку
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Германскай імперыі
Катэгорыя·Памерлі 3 красавіка
Катэгорыя·Пахаваныя ў штаце Нью-Ёрк
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Оперныя кампазітары
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кампазітары паводле алфавіта
Катэгорыя·Дырыжоры паводле алфавіта
Катэгорыя·Дырыжоры XX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных