wd wp Пошук:

Культура Лас-Вегас

Культура Лас-Вегас — комплекс паселішчаў позняга плейстацэну і галацэну ўздоўж узбярэжжа сучаснага Эквадора, якая ўзнікла паміж 8000 да н. э. і 4600 да н. э. Культура Лас-Вегас уяўляе сабой «раннюю аселую адаптацыю да экалагічна складанага прыбярэжнага асяроддзя»[1].

31 археалагічны помнік дадзенай культуры быў выяўлены на эквадорскім паўвостраве Санта-Элена — біялагічна складаным трапічным экатоне. Датаванне пацверджана радыёвугляродным аналізам[2].

Людзі культуры Лас-Вегас займаліся паляваннем і збіральніцтвам, а акрамя таго, валодалі прымітыўнымі тэхналогіямі сельскай гаспадаркі. Былі выяўленыя касцяныя іголкі і лапатка, якія маглі выкарыстоўвацца для вырабу сетак або тканін, а таксама розныя прылады і ёмістасці з ракавін; мяркуецца, што выкарыстоўваліся і такія матэрыялы, як драўніна, бамбук, галлё і кара[3].

Хоць на ўзбярэжжы Эквадора муміі не былі выяўленыя, жыхары культуры Лас-Вегас былі падобныя на прадстаўнікоў сучаснай ім культуры Чынчора на паўночным узбярэжжы Чылі, ад якой захаваліся муміі.

Зноскі

  1. Stothert, Karen E. (July 1985). “The Preceramic Las Vegas Culture of Coastal Ecuador”. American Antiquity 50 (3): 613–637. doi:10.2307/280325.
  2. Stothert, Karen E.; Dolores R. Piperno, Thomas C. Andres (Fall 2004). “New Evidence of Early Holocene Agriculture from the Coast of Ecuador: A Multidisciplinary Approach”. Culture & Agriculture 24 (2): 31–41. doi:10.1525/cag.2002.24.2.31.
  3. Bryan, Alan L. Chapter 2: The Original Peopling of Latin America. General History of Latin America. UNESCO (11 кастрычніка 2000). Праверана 16 мая 2007.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Археалогія ў Эквадоры
Катэгорыя·Андскія культуры
Катэгорыя·Гісторыя Эквадора