wd wp Пошук:

Кузьма Пятровіч Грыб

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Грыб (значэнні).

Кузьма Пятровіч Грыб (19111943) — малодшы лейтэнант Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія

Кузьма Грыб нарадзіўся ў 1911 годзе ў вёсцы Сінск (цяпер — Лоеўскі раён Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і. Працаваў у калгасе. У чэрвені 1941 года Грыб быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію і накіраваны на фронт Вялікай Айчыннай вайны. Да верасня 1943 года гвардыі малодшы лейтэнант Кузьма Грыб камандаваў узводам 182-га гвардэйскага стралковага палка 62-й гвардзейскай дывізіі 37-й арміі Стэпавага фронта. Вызначыўся падчас Бітвы за Дняпро[1].

28 верасня 1943 года Грыб адным з першых у сваім падраздзяленні пераправіўся праз Дняпро. Ягоны ўзвод замацаваўся на плацдарме на заходнім беразе і адбіў варожую кантратаку. У гэтым бое Грыб загінуў. Пахаваны ў вёсцы Куцаволаўка Ануфрыяўскага раёна Кіраваградскай вобласці Украіны[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1944 года, гвардыі малодшы лейтэнант Кузьма Грыб пасмяротна быў ганараваны высокім званнем Герой Савецкага Саюза[2]. Таксама пасмяротна быў узнагароджаны ордэнам Леніна[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 Гриб Кузьма Петрович(руск.) . AZ Library. Архівавана з першакрыніцы 25 студзеня 2013. Праверана 6 красавіка 2022.
  2. Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 22 февраля 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 5 марта (№ 13 (273)). — С. 1

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рэчыцкім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Памерлі 28 верасня
Катэгорыя·Памерлі ў 1943 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лоеўскім раёне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1911 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Удзельнікі бітвы за Дняпро
Катэгорыя·Памерлі ў Вэрхнёдніпроўскім раёне
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна