wd wp Пошук:

Крэнфілдскі ўніверсітэт

Крэнфілдскі ўніверсітэт (англ.: Cranfield University) — брытанская дзяржаўная даследчая вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у мястэчку Крэнфілд у Бедфардшыры.

Агульная характарыстыка

Гэта брытанскі дзяржаўны даследчы універсітэт паслядыпломнай адукацыі, які спецыялізуецца на навуцы, тэхніцы, дызайне, тэхналогіях і кіраванні.

Ён быў заснаваны як каледж аэранаўтыкі ў 1946 годзе. На працягу 1950-1960-х гадоў развіццё авіяцыйных даследаванняў прывяло да росту і дыверсіфікацыі даследаванняў і ў іншых галінах, такіх як вытворчасць і кіраванне, а ў 1967 годзе - да заснавання школы кіравання. У 1969 годзе каледж аэранаўтыкі быў перайменаваны ў Крэнфілдскі тэхналагічны інстытут, быў зарэгістраваны каралеўскай граматай, атрымаў паўнамоцтвы па прысуджэнні ступеняў і стаў універсітэтам. У 1993 годзе ён атрымаў сваю цяперашнюю назву.

Універсітэт мае два кампусы: галоўны кампус знаходзіцца ў Крэнфілдзе, графства Бедфардшыр, і другі ў Акадэміі абароны Злучанага Каралеўства ў Шрывенхэме, графства Оксфардшыр. Галоўны кампус унікальны ў Злучаным КаралеўствеЕўропе агулам), бо мае ўласны аэрапорт і ўласны самалёт, які выкарыстоўваецца для навучання і даследаванняў.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Крэнфілд
Катэгорыя·Універсітэты Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1946 годзе