wd wp Пошук:

Крысціян Радрыгес

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Радрыгес. Крысціян Габрыэль Радрыгес Бароці (ісп.: Cristian Gabriel Rodríguez Barotti; нар. 30 верасня 1985, Хуан-Лакасэ, Уругвай) — уругвайскі футбаліст, паўабаронца клуба «Пеньяроль» і зборнай Уругвая.

Кар’ера

«Пеньяроль»

Крысціян пачаў прафесійную кар’еру за ўругвайскі гранд «Пеньяроль» у 2002 годзе. У 2003 годзе ён стаў чэмпіёнам краіны, разам з ім у той камандзе выступаў легендарны парагвайскі брамнік Хасэ Луіс Чылаверт. У 2004 годзе Радрыгес у асноўным пазбаўляўся ад наступстваў цяжкай траўмы.

ПСЖ

У 2005 годзе Крысціян перайшоў у французскі клуб «Пары Сен-Жэрмен», першы сезон у якім не быў асабліва характэрным. На другі сезон Радрыгес дапамог сваёй камандзе захаваць прапіску ў Лізе 1, забіўшы мяч у браму «Манака».

Партугалія

Каб спыніць змаганне з камандай за выжыванне, Крысціян прыняў рашэнне перайсці ў стан партугальскага гранда «Бенфікі» ў сезоне 2007/08 на правах арэнды. З 2008 года Крысціян Радрыгес стаў выступаць за «Порту». Ён склаў ударную тройку ў атацы каманды разам з аргенцінцам Луча Гансалесам і бразільцам Халкам.

«Атлетыка»

28 мая 2012 года Радрыгес падпісаў 4-гадовы кантракт з мадрыдскім «Атлетыка»[4][5]. Першы гол за новы клуб забіў 17 лютага 2013 года ў матчы супраць «Вальядаліда».

У першай палове 2015 года знаходзіўся ў арэндах: спачатку ў «Парме», а пасля абвяшчэння італьянскага клуба банкрутам перабраўся ў «Грэміу».

Апошнія гады

24 ліпеня 2015 года падпісаў двухгадовы кантракт з аргенцінскім клубам «Індэпенд’ентэ», аднак шмат прапусціў з-за траўмы, і ў снежні 2016 года пагадненне было разарвана. У пачатку 2017 года вярнуўся ў «Пеньяроль».

Міжнародная кар’ера

За зборную Уругвая Крысціян дэбютаваў ва ўзросце 18 гадоў у матчы супраць зборнай Мексікі. Радрыгес з’яўляецца ўдзельнікам чатырох Кубкаў Амерыкі, чэмпіянату свету 2014 года.

Дасягненні

Клубныя

«Пеньяроль»:

«ПСЖ»:

«Порту»:

«Атлетыка»:

Міжнародныя

Уругвай:

Зноскі

  1. Радрыгес: Халк — вялікі прафесіянал
  2. CRISTIAN GABRIEL RODRIGUEZ // Base de Datos del Futbol Argentino
  3. Cristian Rodríguez // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  4. Acuerdo con Cristian Rodríguez por cuatro temporadas. Club Atletico de Madrid
  5. Кристиан Родригес перешел в «Атлетико». sports.ru

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Бенфіка Лісабон
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1985 годзе
Катэгорыя·Футбалісты Уругвая
Катэгорыя·Ігракі ФК Пеньяроль
Катэгорыя·Ігракі ФК Порту
Катэгорыя·Ігракі зборнай Уругвая па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Парма
Катэгорыя·Ігракі ФК Атлетыка Мадрыд
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 верасня
Катэгорыя·Ігракі ФК Грэміу
Катэгорыя·Ігракі ФК Індэпенд’ентэ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Хуан-Лакасэ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў дэпартаменце Калонія
Катэгорыя·Чэмпіёны Паўднёвай Амерыкі па футболе
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Пары Сен-Жэрмен
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы