wd wp Пошук:

Крысціна Бандурына

Крысціна Бандурына (1992, Мазыр, Гомельская вобласць) — беларуская паэтка.

Біяграфія

Вучылася ў сярэдняй школе № 9 у г. Мазыр, скончыла філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны, магістратуру Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працавала рэдактарам аддзела паэзіі ў часопісе «Маладосць» (2017—2018). Рэдактарка інтэрнет-часопіса сучаснай беларускай паэзіі «TAUBIN».

Выпускніца Школы маладога пісьменніка пры «Саюзе беларускіх пісьменнікаў» (2015), Школы маладога літаратара «W/Rights» (аддзяленне паэзіі і перакладу, 2020).

Філолаг, рэдактар, вывучала беларускую і амерыканскую літаратуру. Жыве ў Мінску.

Творчасць

Фіналістка конкурса «Экслібрыс» імя Аляксандра Уласава (2014), удзельніца праграмы «Рэзідэнцыя маладога літаратара» (2015), фестывалю «Вершы на асфальце» (2015—2021; Арганізатары фестывалю: ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і Беларускі ПЭН-цэнтр), паэтычнага семінара з Вальжынай Морт (2017), праектаў «Вершаява» і «Transformation» Фонда Роберта Боша і Беларускага ПЭН-цэнтра (2017—2018).

Лаўрэатка прэміі «Залаты апостраф» часопіса «Дзеяслоў» у намінацыі «Дэбют» (2016).

Мае зборнік вершаў «Homo» (2019, выдавецтва «Галіяфы») і зборнік перакладаў вершаў на рускую мову «Псалмы и сонники» (2021, выдавецкая серыя «UGAR»).

Вершы перакладаліся на рускую, украінскую, англійскую, нямецкую, літоўскую, чэшскую, польскую, шведскую і дацкую мовы.

Грамадская дзейнасць

Вяла блог па праблемах дамашняга гвалту. Працавала ў межах праекта «Маё права» Будзьма беларусамі![1]. ЛГБТ-актывістка. Удзельніца відэазвароту сучасных беларускіх паэтаў да ўдзельнікаў мірных пратэстаў 25 лістапада 2020 года[2].

Зноскі

  1. https://budzma.by/news/pakul-nie-strashna.html
  2. https://gomel.today/2020/11/25/288818.html

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Залаты апостраф»
Катэгорыя·Супрацоўнікі часопіса «Маладосць»
Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Экслібрыс»
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мазыры
Катэгорыя·Выпускнікі філалагічнага факультэта ГДУ
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1992 годзе