wd wp Пошук:

Крупецкі сельсавет

Кру́пецкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Добрушскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр і адзіны населены пункт — аграгарадок Крупец.

Утвораны 30 снежня 1927 года ў складзе Церахоўскага раёна Гомельскай акругі БССР шляхам аб’яднання скасаваных Навакрупецкага, Навашляхаўскага, Новажыццёўскага і Старакрупецкага сельсаветаў. Цэнтр — вёска Новы Крупец. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Церахоўскім раёне БССР. З 12 лютага 1935 года ў складзе Добрушскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. 29 жніўня 1974 года скасаваны пасёлкі Ляскі I і Ляскі II[1]. 26 кастрычніка 1989 года 5 населеных пунктаў былі перададзены ў склад Рассветаўскага сельсавета. 10 чэрвеня 2014 года вёскі Новы Крупец і Стары Крупец аб’яднаны ў аграгарадок Крупец[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (2 населеныя пункты) — 1203 чалавекі[3], з іх 90,2 % — беларусы, 6,2 % — рускія, 1,6 % — цыганы, 1,2 % — украінцы, 0,6 % — малдаване[4].

Зноскі

  1. Рашэнні выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 жніўня і 26 верасня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 34 (1444).
  2. Решение Добрушского районного Совета депутатов от 10 июня 2014 г. № 10 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Добрушского района Гомельской области
  3. Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года (руск.)
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года(руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1927 годзе
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Церахоўскага раёна
Катэгорыя·Крупецкі сельсавет