Кру́паўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лідскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Крупава.
Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Лідскага раёна Гродзенскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Аполінскага і Запольскага сельсаветаў[1]. 30 жніўня 1957 года ў склад Гервянікаўскага сельсавета перададзена вёска Белевічы[2]. 3 красавіка 1959 года да сельсавета далучана частка скасаванага Гервянікаўскага сельсавета. 11 лютага 1972 года да сельсавета далучана частка скасаванага Мыцкага сельсавета (6 населеных пунктаў: Банцавічы, Дайнава II, Заполле, Засценак Бельскія, Кульбакі і Рапэйкі)[3]. 27 сакавіка 1978 года ў склад сельсавета з Дубровенскага сельсавета перададзены вёскі Колышкі, Малейкаўшчына, Споркаўшчына, Стругі, Чахаўцы[4]. 24 красавіка 1978 года з часткі сельсавета ўтвораны Дзітвянскі сельсавет, у яго склад перададзены 16 населеных пунктаў: Банцавічы, Бельскія, Дайнава 1, Дайнава 2, Дамейкі, Дзітва, Заполле, Засценак Бельскія, Кульбакі, Мальгі, Рапэйкі, Рылаўцы, Хрулі, Хутар Янцавічы, Янцавічы, Яўсеевічы[5].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2977 чалавек[6], з іх 67,1 % — палякі, 26,0 % — беларусы, 4,6 % — рускія[7].