wd wp Пошук:

Кругоўскі сельсавет

Круго́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Добрушскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Кругоўка.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Добрушскага раёна Гомельскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Веткаўскага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Ачоса-Руднянскага сельсавета.

8 студзеня 1965 года цэнтр Ачоса-Руднянскага сельсавета перанесены ў Кругоўку, сельсавет перайменаваны ў Кругоўскі[1]. У студзені 1965 года ў склад сельсавета ўключаны вёска Марозаўка, пасёлкі Кашуба і Пянное Старазакружскага сельсавета[2]. У 1965 годзе ў склад сельсавета са Старазакружскага сельсавета Веткаўскага раёна перададзены пасёлак Чырвоны Лог[3]. 23 студзеня 1995 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Дзям’янкаўскага сельсавета.

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).
  2. Рашэнні выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7, 8 і 18 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).
  3. Рашэнні выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 25 сакавіка і 8 красавіка 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 18 (1098).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Веткаўскага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1995 годзе
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1965 годзе
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Добрушскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1927 годзе