wd wp Пошук:

Красаўка

Краса́ўка[3][4] (Atrópa) — род кветкавых раслін сямейства Паслёнавыя (Solanaceae).

Назва

Па старажытнагрэчаскай міфалогіі, Атропа — адна з сясцёр Мойр, багіня падземнага свету, ўвасабляе няўхільнасць смерці.

Красаўка беладонна (Atropa belladonna). Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Батанічнае апісанне

Шматгадовыя карэнішчавыя травы вышынёю да 2 м. Лісце суцэльнае, на кароткіх чаранках. Кветкі буйныя, адзіночныя. Плод — ягада. Ядавітая.

Лекавыя расліны.

Арэал

Адрозніваецца каля 5 відаў. Пашырана ў Еўразіі, Паўночнай Афрыцы. На тэрыторыі Беларусі інтрадукавана красаўка беладонна (Atropa belladonna), або соннае ачмурэнне, ці шалёная ягада.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Красаўка ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т. 8. — Мн., 1999. — С. 454.
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 21. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Энтэагены
Катэгорыя·Лекавыя расліны
Катэгорыя·Паслёнавыя (падсямейства)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Ядавітыя расліны
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Флора Паўночнай Афрыкі