wd wp Пошук:

Крапкакор

Крапкакор у краме

Крапкакор (шведск.: kroppkakor, мн.л. ад шведск.: kroppkaka) — традыцыйная шведская страва, бульбяныя пельмені з начынкай з цыбулі і свініны або бекона. Асноўныя складнікі крапкакору: бульба, пшанічная мука, цыбуля, соль і фарш або свініна. Крапкакор у асноўным ядуць ў паўднёвых шведскіх рэгіёнах — Эландзе, Смоландзе, Готландзе і Блекінгэ.[1]

Крапкакор ставіцца на стол са сметанковым маслам, смятанай і бруснічным соусам.

Гісторыя

Першапачаткова крапкакор гатаваўся з адваранай галавы рыбы, якую фаршыравалі. У лене Кальмар і правінцыі Блекінгэ крапкакор ужо ў 18 стагоддзя лічыўся мясцовай славутасцю. У той час яны рабіліся з пшанічнай або ячневай мукі, а начынка — з кубікаў шпіка або рыбы. Пасля таго, як у Швецыі ў сярэдзіне 19 стагоддзя пачалі вырошчваць бульбу, крапкакор гатуюць з варанай і/або сырой таркаванай бульбы.[2]

Зноскі

  1. http://runeberg.org/nfbo/0047.html Seite 61
  2. National Encyklopedin. Bokförlaget Bra Böcker, Band 11, Seite 472

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Стравы з бульбы
Катэгорыя·Шведская кухня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Стравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты