Ко́шалева[1] (трансліт.: Košalieva, руск.: Кошелево) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Тэльмінскага сельсавета. Размешчана за 12 км на ўсход ад Брэста, 9 км ад чыгуначнай станцыі Брэст-Усходні, на поўначы — меліярацыйны канал.
У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства саўгаса «Брэсцкі» (цэнтр — в. Тэльмы-1).
Паводле пісьмовых крыніц вядома з 16 стагоддзя як сяло ў Берасцейскім павеце і ваяводстве ВКЛ. Пад 1618 годам згадваецца як фальварак.
Пасля пракладкі Маскоўска-Брэсцкай чыгункі, якая была ўведзена ў пастаянную эксплуатацыю 29 лістапада 1871 года, пачаў дзейнічаць чыгуначны паўстанак.
Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Косіцкай гміне Берасцейскага павета Палескага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 4 вяскоўцы.