wd wp Пошук:

Корушка

Корушка, Сняток, Корушка азёрная[1] (Osmerus eperlanus) — від рыбы сямейства корушкавыя (Osmeridae).

Апісанне

Галава корушкі

Цела верацёнападобнае, даўжыня 6-10 см, радзей да 15 см. Галава падоўжаная, з вялікімі сківіцамі, ніжняя сківіца прыкметна выступае перад верхняй. Рот адносна вялікі, усаджаны загнутымі назад зубамі. Бакі і бруха серабрыстыя, спіна цёмная, буравата-зялёная з блакітным ці фіялетавым адлівам. Спінны плаўнік кароткі, размешчаны пасярэдзіне цела над брушнымі плаўнікамі, мае 2-3 негалінастых і 7-9 галінастых прамянёў. Анальны плаўнік мае 2-4 негалінастых і 11-14 галінастых прамянёў. За спінным плаўніком знаходзіцца тлушчавы плаўнік. У грудных плаўніках па 1 негалінастаму і 10-11 галінастых прамянёў, у брушных — па 1 негалінастаму і 7 галінастых. Луска буйная, лёгка спадае. Колькасць пласцінак па боку цела 57-63, бакавая лінія няпоўная, перарывістая, уключае 4-16 пласцінак. Жаберных тычачак 30-70, пазванкоў 59-62. Самцы меншыя за самак па памерах.

Пашырэнне

Шырока распаўсюджана ў Паўночнай Еўропе. Насяляе басейны Белага, Баранцава і Балтыйскага мораў. Корушка — прахадная рыба, але ў яе маюцца і ізаляваныя азёрныя папуляцыі.

Раней па рэках Нёман і Заходняя Дзвіна да межаў Беларусі даходзіла прахадная еўрапейская корушка, якая ў наш час не адзначана. Жылая дробная форма сустракаецца ў некаторых азёрах басейна Заходняй Дхвіны — Дрывяты, Снуды, Струста, Воласа Паўночны, Воласа Паўднёвы, Дрывяты, Дрысвяты, Рычы, Доўгае, Рудакова.

Асаблівасці біялогіі

Большую частку года чародамі трымаецца ў непасрэднай блізкасці ад берагоў на значных глыбінях.

Корміцца ў асноўным планктонам, часам доннымі беспазваночнымі.

Палавая спеласць настае ва ўзросце 1 года пры даўжыні цела ад 5 см. Нераст у канцы красавіка — траўні ў прыбярэжнай зоне азёр, на месцах з пясчаным і камяністым дном. Самкі выкідваюць ікру і неўзабаве пакідаюць нерасцілішчы, самцы трымаюцца на іх даўжэй, удзельнічаюць у нерасце са шматлікімі самкамі. Ікра выкідваецца на камяні, гальку, водную расліннасць, падмытыя карані прыбярэжных раслін, пагружаныя ў ваду галіны хмызнякоў, значна радзей на пясок і ніколі на глейкія грунты. Нерасцілішчы звычайна маюць невялікую плошчу і размешчаны на глыбіні ад 15-20 см да 2-5 м. Нераст адбываецца пераважна ў начны час. У перыяд нерасту ў самцоў развіваецца шлюбны ўбор — верхняя частка галавы і жаберные накрыўкі становяцца сіня-чорнымі, ніжняя сківіца завастраецца, спіна і бакі пакрываюцца бугаркамі.

Промысел

Вылаўленая корушка

Аб’ект аматарскай лоўлі.

Ужываецца звычайна ў смажаным выглядзе. Свежая корушка выдае характэрны пах свежых агуркоў.

Ахова

У Рэспубліцы Беларусь від занесены ў Чырвоную кнігу.

Зноскі

  1. Азёрныя рыбы //Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 48

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Рыбы Еўропы
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Корушкавыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL
Катэгорыя·Чырвоная кніга Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных