wd wp Пошук:

Конрад IV Гогенштаўфен

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Конрад.

Конрад IV Гогенштаўфен (ням.: Konrad IV von Hohenstaufen; 25 красавіка 1228, Андрыя, Апулія, Італія — 21 мая 1254, каля Лавела, Базіліката, Італія) — кароль Германіі1237 года; самастойна — з 1250 года), Кароль Іерусаліма1228 года), кароль Сіцыліі1250 года), герцаг Швабіі1235 года).

Конрад быў адзіным сынам імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Фрыдрыха II Гогенштаўфена і яго другой жонкі Іаланты (Ізабелы) Іерусалімскай, якая памерла пры яго нараджэнні; ад яе Конрад атрымаў у спадчыну права на трон Іерусаліма.

Біяграфія

Пячатка Конрада IV.

Пасля звяржэння старэйшага брата Генрыха быў выбраны і каранаваны рымскім каралём (1237); кіраваў у адсутнасць бацькі Германіяй. З 1240 года Конрад актыўна пачаў умешвацца ў імперскую палітыку і агітаваць князёў падтрымаць свайго бацьку. Калі Інакенцій IV, на Ліёнскім саборы ў 1245 годзе, абвясціў Фрыдрыха зрынутым, Конрад змагаўся з ландграфам цюрынгенскім Генрыхам Распэ, якога прыхільнікі абвясцілі імператарам.

Генрых разбіў Конрада IV у 1246 годзе пад Франкфуртам, але захварэў пры аблозе Ульма і памёр 16 лютага 1247 года. Тады Конраду IV прыйшлося змагацца з абраным на яго месца Вільгельмам Галандскім, які пасля смерці Фрыдрыха II, разбіў Конрада IV у бітве пры Опенгейме ў 1251 годзе.

Напачатку 1252 года Конрад IV з’явіўся ў Італію, падпарадкаваў Капую, узяў і сурова пакараў Неапаль (1253) і зацвердзіўся на поўдні паўвострава. Папа Інакенцій IV узвёў супраць яго фармальнае абвінавачванне ў ерасі і адлучыў яго ад царквы.

У падрыхтоўцы да паходу ў Верхнюю Італію Конрад IV памёр ад малярыі ў ваенным лагеры каля Лавела 21 мая 1254 года.

Сэрца і яго вантробы пахавалі ў Мельфі. Цела Конрада было адвезена ў кафедральны сабор Месіны, але маланка стукнула ў сабор, і ўстаноўленае для развітання цела караля згарэла яшчэ перад пахаваннем.

Сям’я і дзеці

1 верасня 1246 года Конрад IV ажаніўся са сваёй чацвераюраднай сястрой — Елізаветай Вітэльсбах (1227 — 9 кастрычніка 1273). Яна была дачкой пфальцграфа і герцага Баварскага Атона II Яснавяльможнага (7 красавіка 1206 — 29 лістапада 1253) і Агнесы (12011267) — стрыечнай цёткі імператара Фрыдрыха II.

Пазней Елізавета выйшла замуж за Мейнхарда II (1238 — 1 снежня 1295), графа Горыцы (12571271), графа Ціроля1257 года), герцага Карынтыі і Крайны1286 года).

Ад гэтага шлюбу нарадзілася адзінае дзіця — сын, які ўвайшоў у гісторыю пад імем Канрадзіна (25 сакавіка 1252 — 29 кастрычніка 1268), кароль Іерусаліма (як Конрад III) (12541268), кароль Сіцыліі (як Конрад II) (12541258), герцаг Швабіі (як Конрад IV) (12541268).

Зноскі

  1. 1 2 Conrad IV // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Konrad (Konrad IV.) // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Conrad IV de Germània // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia Catalana, 1968.
  4. 1 2 3 4 Kindred Britain
  5. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  6. 1 2 3 Lundy D. R. The Peerage

Пры напісанні гэтага артыкула выкарыстоўваўся матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Ефрона (1890—1907).

 Папярэднік 
Фрыдрых II
  кароль Германіі 
12371254
Пераемнік
Вільгельм Галандскі
  кароль Сіцыліі 
12501254
Пераемнік
Канрадзін
 Папярэднікі 
Фрыдрых
Іаланта
  кароль Іерусаліма 
12281254
Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1228 годзе
Катэгорыя·Каралі германскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Пахаваныя на Сіцыліі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў правінцыі Барлета-Андрыя-Трані
Катэгорыя·Каралі сіцылійскія
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 красавіка
Катэгорыя·Памерлі 21 мая
Катэгорыя·Памерлі ў правінцыі Патэнца
Катэгорыя·Памерлі ў 1254 годзе
Катэгорыя·Герцагі швабскія
Катэгорыя·Матэрыялы ЭСБЕ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Гогенштаўфены
Катэгорыя·Гогенштаўфены
Катэгорыя·Каралі іерусалімскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных