wd wp Пошук:

Конрад Танканогі

Сілезія ў 1177—1185 гадах      Баляслаў I Высокі      Яраслаў (князь апольскі)      Мешка I Крываногі      Конрад Танканогі

Конрад Танканогі (польск.: Konrad Laskonogi; * 1146/1157 — 17 студзеня паміж 11801190) — князь Глогава з 1177 года.

Быў трэцім сынам Уладзіслава II Выгнанніка —— князя-прынцэпса Польшчы (11381146) і Памор’і, князя Кракава, Сандомежа, усходняй Вялікай Польшчы, Куявіі, Сілезіі і Агнэсы фон Бабенберг, роднай сястры імператара Конрада III.

Унук — па бацьку Баляслава III Крывавустага, па маці — маркграфа Аўстрыйскага Леапольда III. Стрыечны брат імператара Фрыдрыха Барбаросы.

Пра першыя гады жыцця Конрада вядома мала. Ён, відаць, нарадзіўся каля 1146 года ў замку Альтэнбург у Цюрынгіі, дзе ў той час знаходзілася ў выгнанні пасля канфлікту бацькі Уладзіслава II з братамі яго сям’я.

Быў аддадзены на выхаванне ў бенедыкцінскае абацтва Фульда[2].

У 1163 годзе яго старэйшыя браты Баляслаў I Высокі і Мешка I Крываногі, заручыўшыся падтрымкай імператара Фрыдрыха I Барбаросы змаглі ўгаварыць Баляслава IV Кучаравага і атрымалі княства Сілезія. У склад іх уладанняў уваходзіла Сярэдняя і Ніжняя Сілезія з гарадамі Уроцлаў, Аполе, Рацібуж, Глогаў і Лягніца.

Малалетні Конрад застаўся ў Германіі.

Сумеснае кіраванне старэйшых братоў Сілезіяй працягвалася нядоўга, паступова паміж імі ўзніклі сваркі і наступіў разлад. У выніку, у 1173 годзе яны падзялілі Сілезію паміж сабой: Баляслаў I Высокі атрымаў уладу над большай часткай Ніжняй Сілезіі і кіраваў з Уроцлава, а Мешка — Рацібожскім і Цешынскім княствамі. Узніклі Урацлаўскае і Рацібожскае княствы.

Дасягнуўшы паўналецця Конрад вярнуўся ў Сілезію, і таксама стаў прэтэндаваць на яе частку. Сваркі паміж братамі працягнуліся.

Баляслаў паспрабаваў прад’явіць правы на Кракаўскае княства, але ў 1177 годзе пацярпеў паражэнне і па просьбе, які ўмяшаўся ў канфлікт паміж братамі, князя (прынцэпса) Польшчы Казіміра II Справядлівага быў вымушаны вылучыць са сваіх уладанняў Глагоўскае княства, у якім стаў кіраваць яго малодшы брат Конрад Танканогі.

Конрад быў халасты і не меў дзяцей, таму пасля яго смерці паміж 1180 і 1190 гадамі княства было атрымана ў спадчыну яго старэйшым братам Баляславам I Высокім.

Невядома, дзе быў пахаваны князь Конрад Танканогі, хоць можна выказаць здагадку, што ў Глогаве.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #136418449 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 29 сакавіка 2015.
  2. Паводле іншых крыніц, Конрад навучаўся пры бенедыкцінскім кляштары Міхаэлесберг у Бамбергу

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Пахаваныя ў Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы, чыя дата нараджэння не вызначана
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Цюрынгіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў XII стагоддзі
Катэгорыя·Памерлі ў XII стагоддзі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Свяшчэннай Рымскай імперыі
Катэгорыя·Сілезскія Пясты
Катэгорыя·Князі польскія
Катэгорыя·Кіраўнікі Сілезіі
Катэгорыя·Памерлі ў 1178 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Польшчы
Катэгорыя·Сілезскія Пясты