«Конадні» — ілюстраваны літаратурна-мастацкі часопіс беларускай эміграцыі ў ЗША. Выдаваўся Беларускім інстытутам навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку на беларускай мове ў 1954—1955, 1958 і 1963 гадах. Выйшла 8 нумароў (№ 5—6 здвоеныя).
Друкаваў паэзію, прозу, літаратурную крытыку, публіцыстыку беларускіх эмігранцкіх пісьменнікаў, хроніку літаратурнага і навуковага жыцця. Друкаваліся пераклады з нямецкай, украінскай, польскай літаратур, рэпрадукцыі карцін М. Сеўрука, П. Мірановіча, М. Навумовіча і інш.