wd wp Пошук:

Колін Маклорэн

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Маклорэн. Ко́лін Макло́рэн (англ.: Colin Maclaurin; 1698, Шатландыя — 1746) — выдатны англійскі матэматык. Рана асірацеўшы, ён быў узяты пад апеку сваім дзядзькам, які, як і бацька Маклорэна, жадаў, каб Колін прысвяціў сябе духоўнаму званню. У 1709 г. паступіў ва ўніверсітэт горада Глазга. Тут яго бліскучыя матэматычныя здольнасці развіліся, што ва ўзросце 15 гадоў ён ужо адкрыў некалькі тэарэм, якія і выклаў пасля ў адным са сваіх твораў. У 1717 г. заняў па конкурсе кафедру прафесара матэматыкі ў Абердзіна, на якой і заставаўся на працягу 5 гадоў. Затым пасля 3-гадовага знаходжання ў Францыі зноў атрымаў ў 1726 г. дзякуючы ўплыву Ньютана кафедру матэматыкі ў Эдынбургу. У 1745 годзе прыняў актыўны ўдзел у абароне Эдынбурга супраць прэтэндэнта, Карла-Эдуарда. У 1724 Маклорэн атрымаў ад Парыжскай акадэміі навук прэмію за працу па пытаннях падзення цел, а ў 1740 г. тая ж акадэмія пастанавіла падзяліць прэмію за лепшае сачыненне пра прылівы і адлівы паміж ім, Даніілам Бернулі і Эйлерам. Яго мемуары на гэтую тэму мелі назву «De causa physica fluxiis et refluxiis maris».

У гонар Маклорэна названы асобны выпадак радоў Тэйлара, калі рад будуецца ў пункце x0 = 0.

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. MacTutor History of Mathematics archive Праверана 22 жніўня 2017.
  3. Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 19 верасня 2018.
  4. Матэматычная генеалогія — 1997.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Выпускнікі ўніверсітэта Глазга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1746 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Эдынбургу
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Шатландыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1698 годзе
Катэгорыя·Памерлі 14 чэрвеня
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Матэматыкі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук