wd wp Пошук:

Кніга Бобы Фета

«Кніга Бобы Фета» (англ.: The Book of Boba Fett) — амерыканскі фантастычны інтэрнэт-тэлесерыял, створаны для патокавага сэрвіса «Disney+[en]». Серыял з’яўляецца часткай франшызы «Зорныя войны» і спін-офам серыяла «Мандалорац». Серыял апавядае пра прыгоды Бобы Фета[en] і Фенек Шанд[en], якія намагаюцца зрабіць сабе імя ў крымінальным свеце галактыкі, захапіўшы тэрыторыю, якая калісь належыла Джабе Хату[en]. Падзеі серыяла разгортваюцца паралельна з іншым спін-офам «Мандалорца» — серыялам «Асока[de]».

Ролю Бобы Фета выканаў акцёр Тэмуэра Морысан[en], які ў 2002 годзе сыграў Джанга Фета, «бацьку» Бобы, у фільме «Зорныя войны. Эпізод II: Атака клонаў», а пазней, у 2021 годзе, увасобіў на экране самаго Бобу Фета ў другім сезоне серыяла «Мандалорац». Актрыса Мінг-На Вен[en], якая сыграла ў «Мандалорцы» наёмніцу Фенек Шанд[en], таксама вярнулася да сваёй ролі.

Першапачаткова гісторыю Бобы Фета планавалася раскрыць у асобным фільме па «Зорных войнах», аднак пасля касавага правалу фільма «Хан Сола. Зорныя войны: Гісторыі» і поспеху «Мандалорца» кампанія «Lucasfilm[en]» пачала аддаваць перавагу інтэрнэт-серыялам. Аб патэнцыйным спін-офе «Мандалорца» ўпершыню было абвешчана ў лістападзе 2020 года. «Кніга Бобы Фета» была афіцыйна анансаваная ў снежні 2020 года.

Прэм’ера серыяла адбылася 29 снежня 2021 года. Серыял складаецца з сямі эпізодаў і будзе выходзіць штотыдзень да 9 лютага 2022 года.

Акцёрскі склад

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Навукова-фантастычныя тэлесерыялы ЗША
Катэгорыя·Зорныя войны
Катэгорыя·Тэлесерыялы на англійскай мове
Катэгорыя·Фільмы, музыку да якіх напісаў Людвіг Ёрансан
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (меней 21 аб’екта тыпу)
Катэгорыя·Тэлесерыялы паводле алфавіта