wd wp Пошук:

Кнуд Фрыс Ёхансан

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ёхансан. Кнуд Фрыс Ёхансан (1 лістапада 1887, Фрэдэрысія — 17 чэрвеня 1971, Хілерод) — дацкі археолаг.

Біяграфія

Фрыс Ёхансан быў сынам інспектара Каралеўскай школы глуханямых Х. Ёхансана (пам. у 1940) і яго жонкі Вільхельміны, народжанай Фрыс (пам. у 1930). Ён скончыў гімназію Фрэдэрысіі ў 1904 годзе і атрымаў акадэмічную ступень Candidatus magisterii у 1911 годзе. Фрыс Ёхансан працаваў у Нацыянальным музеі ў 19111926 гадах; з 1911 года памочнікам наглядчыка, а з 1922 інспектарам і начальнікам старажытнасцяў, дзе ён працаваў як у класічнай, так і дагістарычнай археалогіі. Разам з Крысціянам Блінкенбергам удзельнічаў у праекце Corpus vasorum antiquorum, а ў 1923 годзе ён апублікаваў працу пра знаходку ў Хобі.

З 1926 па 1956 Ёхансан быў прафесарам класічнай археалогіі ва ўніверсітэце Капенгагена. Яго дысертацыя Sikyoniske Vaser (1918), была піянерскай па даследаванні ранніх карынфскіх ваз.

Ён быў універсітэцкім прарэктарам у 1946-47 гадах, ганаровым членам Таварыства антыквараў у Лондане і ў Грэчаскім таварыстве ў Лондане; таксама членам Дацкай каралеўскай акадэміі навук, Фінскага таварыства навук і лістоў у Хельсінках і Навуковага таварыства ў Лундзе; член рэдкалегіі выдання «Acta Arehæologiea», праўлення Ny Carlsbergfondet(дацк.) бел. у 1938—1931 гадах. З кастрычніка 1957 года ўвайшоў у Савет дырэктараў Новай гліптатэкі Карлсберга(руск.) бел. (з 1946 года прэзідэнт) і ў Савет дырэктараў Rask-Ørsted Fondet(дацк.) бел..

Ён быў кавалерам Ордэна Данеброга.

Ажаніўся 21 мая 1926 года з mag.art.(дацк.) бел. Шарлотай Фрыс Ёхансан (якая нарадзілася 5 лютага 1892 у Грундфары(гал.) бел.). Яны сталі бацькамі двух класічных філолагаў Хольгера Фрыса Ёхансана(дацк.) бел. (1927—1996) і Карстэна Фрыса Ёхансана(англ.) бел. (1930—2010).

Зноскі

  1. 1 2 Bricka C. F. K. Friis Johansen // Dansk biografisk Lexikon / пад рэд. C. F. Bricka

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены Дацкай каралеўскай акадэміі навук
Катэгорыя·Памерлі ў Ховедстадэне
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Археолагі Даніі
Катэгорыя·Памерлі 17 чэрвеня
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Даніі
Катэгорыя·Выкладчыкі Капенгагенскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1887 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1971 годзе