wd wp Пошук:

Фрэдэрысія

Фрэдэрысія (дацк.: Fredericia [fʀɛðəˈʀedɕa]) — горад і порт у Даніі, цэнтр камуны Фрэдэрысіі, на заходнім беразе праліва Малы Бельт. Злучаны мостам з востравам Фюн. Насельніцтва — 44,9 тыс. (1973); 28.198 (1985); 37.074 (2006).

Гісторыя

Заснаваны ў 1650 годзе Фрэдэрыкам III як крэпасць для абароны паўвострава Ютландыя. Валодаў асобымі прывілеямі, уключаючы свабоду веравызнання і вызваленне ад падаткаў. Пасля разбуральнай аблогі 1849 года датчане выгналі салдатаў Прусіі і Шлезвіг-Гольштэйна, што прывяло да заключэння перамір’я.

Статуя «Пехацінец» у горадзе Фрэдэрысія

Эканоміка

Фрэдэрысія з’яўляецца чыгуначным вузлом, у горадзе вырабляюць вырабы са сталовага срэбра, марожаную рыбу, тэкстыль, тытунь, мінеральныя ўгнаенні, прадукцыю машына- і суднабудавання. Заснаванне прадпрыемстваў па перапрацоўцы нафты ў 1960-я гады дало штуршок для развіцця індустрыяльнай базы. У горадзе праводзяцца штогадовыя прамысловыя выстаўкі.

Славутасці

У горадзе захаваліся першапачатковыя ўсходнія абарончыя валы і агульная магіла абаронцаў горада на могілках царквы Святой Тройцы (1689).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Камуна Фрэдэрысія
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты, заснаваныя ў 1650 годзе
Катэгорыя·Гарады Даніі