wd wp Пошук:

Кнуд Бергслін

Кнуд Бе́ргслін (нарв.: Knud Bergslien; 1827 — 27 лістапада 1908, Осла) — нарвежскі мастак і педагог.

Біяграфія

Паходзіў з сем’і з мастацкімі традыцыямі. Брат скульптара Брыйнульфа Бергсліна і дзядзька мастака і скульптара Нільса Бергсліна. Ва ўзросце 18 гадоў К. Бергслін завербаваўся ў армію салдатам, таму што меў патрэбу ў грошах для навучання маляванню. Затым вучыцца ў бергенскай школе малюнка Ганса Рэўша. У 18441852 вывучае жывапіс у Антверпене, у перыяд 18501851 жыве ў Парыжы. З 1855 па 1869 вучыцца і працуе ў Дзюсельдорфе, належаў да Дзюсельдорфскай школе жывапісу. Пазней супрацоўнічаў з нарвежскімі мастакамі Хансам Гудэ і Адальфам Тыдэмандам. Пасля вяртання на радзіму К. Бергслін быў дырэктарам Школы жывапісу ў Осла. У 1875 годзе быў узнагароджаны каралём Швецыі і Нарвегіі Оскарам II ордэнам Вазы.

Кнуд Бергслін быў майстрам партрэтнага жывапісу, пісаў таксама сцэны з народнага жыцця і з гісторыі Нарвегіі.

Галерэя

Зноскі

  1. http://www.begravdeioslo.no/maler/grav/grave_id/2039

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Хордалане
Катэгорыя·Пахаваныя на Спаскіх могілках (Осла)
Катэгорыя·Памерлі 27 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1827 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Осла
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Мастакі Нарвегіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 1908 годзе