wd wp Пошук:

Ханс Гудэ

Ханс Фрэдрык Гудэ (нарв.: Hans Fredrik Gude; 13 сакавіка 1825, Осла — 17 жніўня 1903, Берлін) — нарвежскі мастак-пейзажыст і марыніст рамантычнага кірунку, які шмат гадоў працаваў у Германіі, прадстаўнік Дзюсельдорфскай мастацкай школы.

Біяграфія

Х. Ф. Гудэ вучыўся маляванню ў 1838—1841 гадах у Каралеўскай мастацкай школе ў Осла пад кіраўніцтвам Ёханеса Флінта, затым з 1841 года ў Дзюсельдорфе, у Андрэаса Ахенбаха. У 1842 годзе Гудэ паступіў у Дзюсельдорфскую акадэмію мастацтваў, дзе навучаўся ў Іагана Вільгельма Шымера. Скончыў навучанне ў 1846 годзе і сумесна са сваім сябрам нарвежскім мастаком Адольфам Тыдэмандам з’ехаў на радзіму. У 1848—1850 гадах пражываў у Осла, потым вярнуўся ў Дзюсельдорф. У 1852 годзе работы Ханс Гудэ былі адзначаны залатым медалём Берлінскай акадэміі мастацтваў.

З 1854 года Ханс Гудэ — прафесар Дзюсельдорфскай акадэміі (па класе пейзажа). У 1861 годзе Гудэ на час адмовіўся ад выкладчыцкай працы і ў 1862—1864 гадах пражываў у мястэчку Бетвс-і-Каед, на поўначы Валіі. У 1864—1870 гадах Гудэ ўзначаліў Акадэмію мастацтваў у Карлсруэ, затым выкладаў як прафесар пейзажны жывапіс у той жа Акадэміі (у 1874—1880 гадах). У 1880 годзе пераехаў у Берлін, дзе пражываў у свайго зяця, скульптара Ота Лесінга, і выкладаў у Берлінскай Акадэміі (у 1880—1901 гадах). Член сената Берлінскай Акадэміі мастацтваў.

Пахаваны на Спаскіх могільніках у Осла.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #116908629 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 3 мая 2014.
  2. 1 2 Hans Fredrik Gude
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #116908629 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  4. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 Thieme U., Becker F., Vollmer H. Thieme-Becker-Vollmer / Hrsg.: U. Thieme, F. Becker, H. Vollmer et al. — E. A. Seemann.
  5. Morten Müller Праверана 21 верасня 2020.
Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Памерлі ў Берліне
Катэгорыя·Мастакі Германіі XIX стагоддзя
Катэгорыя·Мастакі Нарвегіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 сакавіка
Катэгорыя·Мастакі-марыністы
Катэгорыя·Мастакі-пейзажысты Германіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Осла
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Памерлі ў 1903 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя на Спаскіх могілках (Осла)
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Палярнай зоркі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага арла 3-й ступені
Катэгорыя·Выпускнікі Дзюсельдорфскай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 17 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1825 годзе