wd wp Пошук:

Клётнае

Клётнаевозера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Свіна, за 47 км на паўночны ўсход ад Полацка, каля вёскі Уладзіміраўка.

Плошча паверхні 0,28 км². Даўжыня 0,77 км, найбольшая шырыня 0,47 км. Найбольшая глыбіня 2,1 м. Даўжыня берагавой лініі 2,26 км. Аб′ём вады ў возеры 0,15 млн. м³. Плошча вадазбору 22 км².

Схілы катлавіны вышынёй да 2 м, пясчаныя, параслі лесам. Берагі нізкія, забалочаныя. Пойма шырынёй да 50 м. Дно возера плоскае, выслана сапрапелем. На поўначы ўпадае ручай з возера Грыбна, на поўдні выцякае ручай у возера Обалінец[1][2]. Зарастае па ўсёй плошчы пераважна падводнай расліннасцю.

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — 599 с. — 10 000 экз.
  2. Клётнае возера Архівавана 7 лютага 2013.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Азёры Полацкага раёна
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці