Клётнае — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Свіна, за 47 км на паўночны ўсход ад Полацка, каля вёскі Уладзіміраўка.
Плошча паверхні 0,28 км². Даўжыня 0,77 км, найбольшая шырыня 0,47 км. Найбольшая глыбіня 2,1 м. Даўжыня берагавой лініі 2,26 км. Аб′ём вады ў возеры 0,15 млн. м³. Плошча вадазбору 22 км².
Схілы катлавіны вышынёй да 2 м, пясчаныя, параслі лесам. Берагі нізкія, забалочаныя. Пойма шырынёй да 50 м. Дно возера плоскае, выслана сапрапелем. На поўначы ўпадае ручай з возера Грыбна, на поўдні выцякае ручай у возера Обалінец[1][2]. Зарастае па ўсёй плошчы пераважна падводнай расліннасцю.