wd wp Пошук:

Клод Сікар

Клод Сікар (фр.: Claude SicardClaude Sicard; 1677—1726) — французскі місіянер-езуіт, падарожнік і даследчык Егіпта. Першаадкрывальнік старажытнаегіпецкіх Фіваў, Абідаса і Ідфу, складальнік першай вядомай карты Егіпта.

Біяграфія

Сікар нарадзіўся ў Абані. Вучыўся ў Марселі. У 1692 годзе стаў паслушнікам у езуітаў у Авіньёне. Затым ён выкладаў у Ліёнскім каледжы.

У 1706 годзе адправіўся ў місію на Усход. Раз’язджаючы па Сірыі, ён вывучыў арабскую мову. У 1711 годзе быў прызначаны настаяцелем езуіцкай рэзідэнцыі ў Алепа, а ў 1712 годзе — настаяцелем езуіцкай місіі ў Каіры.

Падарожнічаючы па ўсім Егіпце, ён імкнуўся знайсці і апісаць старажытныя месцы, звязаныя з біблейскай гісторыяй. Ён першым з еўрапейцаў наведаў Абідас і Ідфу. Усталяваў месцазнаходжанне Фіваў, старажытнай сталіцы Верхняга Егіпта. Склаў апісанне руін Антыноі. У лістападзе 1714 года выканаў копіі памежных стэл са скал, якія атачалі Ахетатон, сталіцу фараона Эхнатона. Склаў першую вядомую карту Егіпта.

Клод Сікар стаў ахвярай эпідэміі чумы ў 1726 годзе. Смерць напаткала яго ў разгары працы над працамі, якія ён не скончыў.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #104054700 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 жніўня 2015.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Claude Sicard // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 12 красавіка
Катэгорыя·Памерлі ў 1726 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў дэпартаменце Буш-дзю-Рон
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Падарожнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Антраполагі Францыі
Катэгорыя·Памерлі ад чумы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1677 годзе