wd wp Пошук:

Клейнікаўскі сельсавет

Кле́йнікаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Клейнікі.

Гісторыя

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці БССР. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Рэчыцкага сельсавета[2].

8 верасня 1959 года цэнтр Рэчыцкага сельсавета перанесены ў вёску Клейнікі, сельсавет перайменаваны ў Клейнікаўскі, у склад сельсавета з Матыкальскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Кацельня Баярская, Коладна, Церабунь і Шумакі)[3]. 4 верасня 1972 года скасавана вёска Коладна (злілася з вёскай Церабунь)[4].

Склад

У склад сельсавета ўваходзяць 7 населеных пунктаў:

Населены пункт Статус Насельніцтва Паштовы індэкс
Кацельня-Баярскаявёска4 225037
Клейнікіаграгарадок1689 225038
Костычывёска52 225037
Нэплівёска66 225038
Пясківёска136 225038
Церабуньвёска184 225037
Шумаківёска95 225037

Да 21 снежня 2007 года ў склад Клейнікаўскага сельсавета ўваходзілі Казловічы[5].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2226 чалавек[6], з іх 85,6 % — беларусы, 7,3 % — рускія, 5,1 % — украінцы[7].

Зноскі

  1. Колькасць насельніцтва па населеных пунктах Рэспублікі Беларусь па дадзеных перапіс насельніцтва 2009 года ў Беларусі
  2. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  3. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 верасня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 11.
  4. Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 верасня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 27 (1365).
  5. Решение Брестского областного Совета депутатов от 21.12.2007 № 84 «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Брестского района»
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Клейнікаўскі сельсавет
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1954 годзе
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1959 годзе