wd wp Пошук:

Клаўдзія Сямёнаўна Трысцень

Клаўдзія Сямёнаўна Трысцень (Сачанка) (нар. 13 красавіка 1941, вёска Зеляночы Васілевіцкага (зараз — Калінкавіцкага) раёна Гомельскай вобласці) — беларуская доктарка, педагог, паэтка. Арганізатар рэгіянальнай і нацыянальнай дзіцячай стаматалагічнай сістэмы. Аўтар больш за 50 паэтычных твораў.

Кандыдат медыцынскіх навук. Аўтар 4 манаграфій, больш за 200 навуковых артыкулаў, 44 навукова-папулярных у газетах і часопісах, 3 зборнікаў вершаў, 1 паэмы, больш за 50 паэтычных твораў. Піша на беларускай і рускай мовах. Жыве ў горадзе Баранавічы. Замужам. Мае двух сыноў [1].

Біяграфія

Нарадзілася ў сям’і Сямёна Еўстафьевіча і Марыі Рыгораўны Сачанак, у якой акрамя сваіх пяці дзяцей выхозваўся яшчэ і пляменік, які рана страціў маці. Скончыла ў 1958 годзе Скрыгалаўскую сярэднюю школы (Мазырскі раён), пасля чаго паступае ў Мінскае зубаўрачэбнае вучылішча, якое скончвае ў 1962 годзе. Пасля двухгадовай работы ў Рэсцянскай вучастковай бальніцы (Чаўскі раён Магілёўскай вобласці) паступае ў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут на стаматалагічны факультэт. Пасля заканчэння інстытута ў 1969 годзе працуе дзіцячым стаматолагам, загадчыкам аддзялення (з 1975), галоўным урачом (з 1985 да 2002 года) Баранавіцкай дзіцячай стаматалагічнай паліклінікі [2]. У 1992 годзе абараняе кандыдатскую дысертацыю на тэму «Прафілактыка карыеса ў дзяцей горада з нізкім утрыманнем фтора ў вадзе». У 1998 годзе ўдзельнічала ў распрацоўцы Нацыянальнай праграмы прафілактыкі карыеса зубоў і хвароб перыядонта сярод насельніцтва Рэспублікі Беларусь. У 2002—2004 гг. працавала ў Баранавіцкім дзяржаўным вышэйшым педагагічным каледжы. З 2004 года — ў Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце: загадчыкам кафедры спецыяльных дысцыплін дашкольнай адукацыі (да 2006 г.), дацэнтам кафедры дашкольнай адукацыі і тэхналогіі (да 2017 г.)[3], дацэнтам кафедры тэорыі і практыкі фізічнай культуры. Пры падтрымцы Фонда Дрэйфуса паспяхова реалізавала ў 2005—2006 гг. праект па зніжэнню колькасці карыеса ў дзяцей горада Баранавічы. З’яўлаецца экспертам і ўдзельнікам праекта «Студэнцкая майстэрня інавацый» БарДУ. Сябра рэдакцыйнай калегіі часопіса «Целитель». Актыўны папулізатар здаровага ладу жыцця [4] [5]. Аўтар 44 навукова-папулярных артыкулаў у газетах і часопісах.

Узнагароды

1968 — Ганаровая грамата Мінскага абкама камсамолу 1981 — Ганаровая грамата аддзела аховы здароўя Баранавіцкага гарадскога выканаўчага камітэта 1983 — Дыплом ВДНГ СССР 1984 — Ганаровая грамата Баранавіцкага гарадскога камітэта КПБ 1986 — Ганаровая грамата Баранавіцкага гарадскога камітэта КПБ 1990 — значок «Выдатнік аховы здароўя» 2001 — Ганаровая грамата Міністэрства аховы здароўя і Беларускай стаматалагічнай асацыяцыі. 2007, 2008, 2011, 2013 — Ганаровая грамата Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Бібліяграфія

Манаграфіі

Навуковыя і навукова-метадычныя выданні

Зборнікі вершаў

Некаторыя літаратурна-мастацкія творы

Зноскі

  1. https://www.intex-press.by/2014/06/21/n-tristen-meditsina-eto-chuzhie-bedy-slezy-vse-prihoditsya-cherez-sebya-propuskat/ Архівавана 11 красавіка 2021.
  2. https://www.intex-press.by/2014/06/21/n-tristen-meditsina-eto-chuzhie-bedy-slezy-vse-prihoditsya-cherez-sebya-propuskat/ Архівавана 11 красавіка 2021.
  3. http://pe.barsu.by/index.php?option=com_content&view=article&id=61 Архівавана 8 жніўня 2020.
  4. http://ds3.baranovichi.edu.by/main.aspx?guid=27523
  5. https://baranovichi.superovo.com/index.php?route=blog/blog&blog_id=42

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Калінкавіцкім раёне
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выкладчыкі Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Паэтэсы
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1941 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі стаматалагічнага факультэта БДМУ
Катэгорыя·Кандыдаты медыцынскіх навук
Катэгорыя·Стаматолагі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 красавіка