wd wp Пошук:

Пётр Андрэевіч Леус

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Леус. Пётр Андрэевіч Леус (1938 —) — беларускі вучоны ў галіне стаматалогіі. Доктар медыцынскіх навук (1978), прафесар (1980)[2]. Заснавальнік прафілактычнага напрамку ў стаматалогіі Беларусі[3].

Біяграфія

Пасля вучобы ўшколе паступіў у фельчарска-акушэрскае вучылішча ў Харкаве, якое скончыў у 1956 годзе. Вучыўся ў Харкаўскім, а затым Маскоўскім медыцынскім стаматалагічным інстытуце (ММСІ). З 1965 па 1967 г. праходзіў навучанне ў клінічнай ардынатуры па тэрапеўтычнай стаматалогіі ў ММСІ[4]. На той жа кафедры ў 1970 г. скончыў аспірантуру пад кіраўніцтвам прафесара Я. У. Бароўскага і абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Радыёізатопнае вывучэнне пранікальнасці эмалі зубоў». Праз 7 гадоў абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Клініка-эксперыментальнае даследаванне патагенезу, патагенетычным кансерватыўнай тэрапіі і прафілактыкі карыесу зубоў». П. А. Леўс стаў адным з самых маладых прафесараў-стаматолагаў[4].

З 1977 па 1980 — прафесар кафедры тэрапеўтычнай стаматалогіі ММСІ. З 1980 г. па 1985 г. — супрацоўнік стаматалагічнага аддзела штаб-кватэры СААЗ у Жэневе. У 1985—1989 гг. — загадчык кафедры прафілактыкі стаматалагічных захворванняў ММСІ. У 1990—2004 гг. — загадчык кафедры тэрапеўтычнай стаматалогіі БДМУ, з 1992 г. адначасова — галоўны стаматолаг Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь і дырэктар Супрацоўнічага цэнтра СААЗ па стаматалогіі Мінскага медыцынскага інстытута. З 2004 г. — прафесар 1-й кафедры тэрапеўтычнай стаматалогіі БДМУ, з 2008 г. — прафесар 2-й кафедры тэрапеўтычнай стаматалогіі БДМУ[5].

Навуковая дзейнасць

Усяго пад кіраўніцтвам прафесара Леуса П. А абаронены тры доктарскія дысертацыі і 38 кандыдацкіх. П. А. Леус аўтар больш як 500 друкаваных работ у прафесійных выданнях Рэспублікі Беларусь і замежных выданнях, у тым ліку манаграфій, падручнікаў і навучальных дапаможнікаў[5].

Навуковыя працы па прафілактыцы карыесу і іншых стаматалагічных захворванняў, аўтар вучэбных і вучэбна-метадычных дапаможнікаў для студэнтаў[2].

Аўтар і распрацоўшчык «Нацыянальнай праграмы прафілактыкі асноўных стаматалагічных захворванняў сярод насельніцтва Рэспублікі Беларусь» (1998) і каардынатар прафілактычных праграм краін СНД. Заснавальнік і рэдактар «Стаматалагічнага часопіса» — асноўнага навукова-практычнага выдання для спецыялістаў[3].

Зноскі

  1. 1 2 http://unicat.nlb.by/opac/pls/dict.prn_ref?tu=r&tq=v0&name_view=va_aall&a001=BY-NLB-ar2647161&strq=l_siz=20
  2. 1 2 Леус, Пётр Андрэевіч (1938—)
  3. 1 2 Леус Петр Андреевич (руск.)
  4. 1 2 Профессору П. А. Леусу —70 лет! (руск.)
  5. 1 2 Леус Петр Андреевич (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Стаматолагі Расіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Постаці беларускай аховы здароўя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Стаматолагі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выкладчыкі МДМСУ
Катэгорыя·Стаматолагі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1938 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Палтаўскай вобласці
Катэгорыя·Выпускнікі Харкаўскага нацыянальнага медыцынскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Выкладчыкі БДМУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 мая
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»