wd wp Пошук:

Кешм

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Кешм (перс.: قشم) — востраў у Армузскім праліве. Адміністрацыйна ўваходзіць у склад іранскай правінцыі Хармазган. Плошча - 1491 км².

Гісторыя

Кешм здаўна з’яўляўся гандлёвым цэнтрам Персідскага заліва. У пісьмовых крыніцах узгадваўся з II ст. да н. э. У 1 - першай палове 2 тысячагоддзяў н. э. кантраляваўся персідскімі, сельджукскімі і арабскімі ўладарамі. У XVI ст. быў падпарадкаваны партугальцамі. Затым - галандцамі і бахрэйнскімі арабамі. Увайшоў у склад Ірана ў канцы XVIII ст.

Геаграфія

Карта

Кешм — самы буйны востраў Персідскага заліва і самы буйны востраў Ірана. Месціцца ў Армузскім праліве у 2,5 кіламетрах на поўдзень ад іранскага ўзбярэжжа. Цягнецца прыкладна на 110 км у даўжыню і да 34,5 км у шырыню. На поўдзень ад Кешма знаходзіцца востраў Хенгам, на захад - астравы Армуз і Ларак.

Складзены пераважна з асадкавых і старажытных вулканічных парод. У цэнтральнай частцы вылучаецца горны масіў Танг-е-Чаху (да 430 м), расколаты ў старажытнасці землятрусам. Ён знакаміты сваімі скаламі незвычайных форм. Землятрусы здараюцца і ў наш час. Так, землятрус 27 лістапада 2005 г. стаў прычынай смерці 13 чалавек.

Узбярэжжа пераважна нізкае са шматлікімі пясчанымі пляжамі. На заходнім беразе падчас адліву агаляюцца астаткі старажытных каралаў. Паўночнае ўзбярэжжа часткова балоцістае, занятае манграмі.

Клімат субтрапічны засушлівы. Сярэдняя колькасць ападкаў - 183,2 мм у год.

Прырода

Прырода вострава даволі разнастайная. На частцы паўночнага ўзбярэжжа захаваўся апошні ў Персідскім заліве мангравы лес. Сюды з поўначы прылятаюць зімаваць рэдкія птушкі, шмат земнаводных і яшчарак. У манграх нерастуюць рыбы.

На астатняй частцы вострава флора прадстаўлена пераважна пустыннымі і паўпустыннымі хмызнякамі і травамі. На ўзбярэжжы сустракаюцца пальмы. Фаўна блізкая да паўднёваіранскай — змеі, чарапахі, трусы, казуркі і інш.

Для аховы прыроды на Кешме створаны геапарк.

Эканоміка і інфраструктура

Большасць мясцовага насельніцтва складаюць арабы-бандары. Самы вялікі населены пункт, горад Кешм, знаходзіцца на паўночна-ўсходнім беразе. Ён злучаны сталай паромнай пераправай з портам Бандар-Абас на паўднёвым узбярэжжы Ірана. На Кешме таксама працуе аэрапорт.

Для мясцовых жыхароў галоўным заняткам з’яўляецца рыбалоўства. Астатнія: (сельская гаспадарка і будаўніцтва рыбацкіх лодак) — толькі дапаўняюць яго. У апошнія дзесяцігоддзі хутка развіваецца міжнародны гандаль, пераважна з арабскімі краінамі. На Кешме створана свабодная эканамічная зона, аднак пакуль значна меней папулярная, чым свабодная зона на іншым іранскім востраве Кіш.

Улады Ірана імкнуцца развіваць на востраве турызм. Вандроўнікаў вабяць багатая прырода, цудоўныя краявіды, а таксама традыцыйны вобраз жыцця. У паселішчы Лафт на поўначы Кешма захавалася старая вясковая архітэктура. На поўдні - пячоры Харбоз са старажытнымі наскальнымі выявамі.

Галерэя

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі астравоў з няправільнымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Катэгорыя·Астравы Ірана
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Астравы Персідскага заліва