wd wp Пошук:

Кен Томпсан

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Томпсан.

Кенэт Лейн Томпсан (англ.: Kenneth Lane Thompson нар. 4 лютага 1943) — амерыканскі піянер у галіне інфарматыкі. Большую частку сваёй кар’еры Томпсан працаваў у Bell Labs, дзе спраектаваў і рэалізаваў аперацыйную сістэму Unix. Ён таксама вынайшоў мову праграмавання B, прамую папярэдніцу мовы праграмавання C, і быў адным са стваральнікаў і ранніх распрацоўшчыкаў аперацыйнай сістэмы Plan 9. З 2006 года Томпсан працуе ў Google, дзе ён (сярод суаўтараў) распрацаваў мову праграмавання Go.

Сярод іншых прыкметных унёскаў — праца над рэгулярнымі выразамі і раннімі камп’ютарнымі тэкставымі рэдактарамі QED і ed, распрацоўка спецыфікацыі UTF-8 і праца над Камп’ютарныя шахматы|камп’ютарнымі шахматамі]], якая ўключала стварэнне фінальных гульнявых баз і шахматнай машыны Belle. У 1983 годзе ён выйграў прэмію Цьюрынга разам са сваім шматгадовым сумеснікам Дэнісам Рычы.

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Выпускнікі Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі
Катэгорыя·Unix
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1943 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 лютага
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Цьюрынга
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Японіі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Новым Арлеане
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Інфарматыкі ЗША