wd wp Пошук:

Кенет Вільсан

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вільсан. Кенет Гедэс Вільсан (англ.: Kenneth Geddes Wilson; 8 чэрвеня 1936, Уолтхэм, штат Масачусетс, ЗША — 15 чэрвеня 2013) — амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1982) «за тэорыю крытычных з’яў у сувязі з фазавым пераходам».

Біяграфія

Для навучання ў Гарвардскім універсітэце Вільсан атрымаў стыпендыю па выніках матэматычнага спаборніцтва ім. Уільяма Лоўэла Путнэма. Ступень доктара філасофіі (PhD) ён атрымаў у 1961 годзе ў Каліфарнійскім тэхналагічным інстытуце пад кіраўніцтвам Мюрэя Гел-Мана.

У 1963 годзе прыйшоў працаваць у Карнельскі ўніверсітэт на фізічны факультэт у якасці асістэнт-прафесара, стаўшы ў 1970 годзе поўным прафесарам. У 1974 годзе атрымаў у Карнельскім універсітэце прафесуру ім. Джэймса Уікса па фізіцы. Разам з Леа Каданавым і Майклам Фішэрам быў удастоены прэміі Вольфа па фізіцы ў 1980 годзе. У 1982 годзе стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па фізіцы за развіццё тэорыі фазавых пераходаў другога роду, якая ўлічвае ўплыў бліжэйшых малекул.

У 1985 годзе быў прызначаны дырэктарам Карнельскага цэнтра тэорыі і мадэлявання ў навуцы і канструктарскім справе (больш вядомы як Карнельскі тэарэтычны цэнтр) — аднаго з пяці суперкамп’ютарных цэнтраў, што былі створаны пры дапамозе нацыянальнага навуковага фонду (ЗША).

Яго вучнямі былі Раман Джакіў і Майкл Пескін.

З 1988 года Вільсан з’яўляецца прафесарам фізічнага факультэта Універсітэта штата Агая.

Зноскі

  1. 1 2 Kenneth Geddes Wilson // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Kenneth G. Wilson // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. NNDB — 2002.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы
Катэгорыя·Памерлі ў Мэне
Катэгорыя·Выкладчыкі Карнельскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Выпускнікі Каліфарнійскага тэхналагічнага інстытута
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Больцмана
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены Амерыканскага фізічнага таварыства
Катэгорыя·Фізікі XX стагоддзя
Катэгорыя·Фізікі ЗША
Катэгорыя·Члены Амерыканскага філасофскага таварыства
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Дэні Хайнемана ў вобласці матэматычнай фізікі
Катэгорыя·Памерлі ў 2013 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Франкліна
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Вольфа (фізіка)
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1936 годзе
Катэгорыя·Фізікі-тэарэтыкі ЗША
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Гарварда
Катэгорыя·Памерлі 15 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 чэрвеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Масачусетсе