У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вільсан. Кенет Гедэс Вільсан (англ.: Kenneth Geddes Wilson; 8 чэрвеня 1936, Уолтхэм, штат Масачусетс, ЗША — 15 чэрвеня 2013) — амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1982) «за тэорыю крытычных з’яў у сувязі з фазавым пераходам».
Для навучання ў Гарвардскім універсітэце Вільсан атрымаў стыпендыю па выніках матэматычнага спаборніцтва ім. Уільяма Лоўэла Путнэма. Ступень доктара філасофіі (PhD) ён атрымаў у 1961 годзе ў Каліфарнійскім тэхналагічным інстытуце пад кіраўніцтвам Мюрэя Гел-Мана.
У 1963 годзе прыйшоў працаваць у Карнельскі ўніверсітэт на фізічны факультэт у якасці асістэнт-прафесара, стаўшы ў 1970 годзе поўным прафесарам. У 1974 годзе атрымаў у Карнельскім універсітэце прафесуру ім. Джэймса Уікса па фізіцы. Разам з Леа Каданавым і Майклам Фішэрам быў удастоены прэміі Вольфа па фізіцы ў 1980 годзе. У 1982 годзе стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па фізіцы за развіццё тэорыі фазавых пераходаў другога роду, якая ўлічвае ўплыў бліжэйшых малекул.
У 1985 годзе быў прызначаны дырэктарам Карнельскага цэнтра тэорыі і мадэлявання ў навуцы і канструктарскім справе (больш вядомы як Карнельскі тэарэтычны цэнтр) — аднаго з пяці суперкамп’ютарных цэнтраў, што былі створаны пры дапамозе нацыянальнага навуковага фонду (ЗША).
Яго вучнямі былі Раман Джакіў і Майкл Пескін.
З 1988 года Вільсан з’яўляецца прафесарам фізічнага факультэта Універсітэта штата Агая.